Прэмія імя Андрэя Сахарава — расійскаму «Мемарыялу»
22.10.2009 14:11
—
Новости Общества
|
Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава за 2009 год расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял». Прэмію атрымалі прадстаўнікі «Мемарыялу», расейскія праваабаронцы Людміла Аляксеева, Алег Арлоў і Сяргей Кавалёў. Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек абвясціў аб ўзнагародзе пасля сустрэчы з лідэрамі парламенцкіх палітычных груп. Ён таксама сказаў, што вялікага абмеркавання не было, паколькі ўсе былі згодныя з кандыдатурай «Мемарыялу». У 2006 годзе прэміяй Андрэя Сахарава быў адзначаны кандыдат у прэзідэнты Беларусі таго году Аляксандр Мілінкевіч. Яшчэ раней прэмію атрымлівалася Беларуская асацыяцыя журналістаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава за 2009 год расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял».
|
|