“Адзін у полі не воін”. 21.by

“Адзін у полі не воін”

23.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23.10.2009

Яшчэ і яшчэ раз хочацца нагадаць нашым сучаснікам, што ўся сутнасць шматвяковых абрадаў беларускага вяселля, скразная ідэя многіх рытуальных дзеянняў, стаўленне да людзей, якіх надзялялі галоўнымі вясельнымі чынамі, безліч павер’яў і прадказанняў сыходзіліся ў адным: злучыць-заручыць, звязаць-скаваць некалі два самастойныя жыцці ў адзінае і непадзельнае цэлае.

Таму на ўзроўні дзеянняў, сімвалаў, атрыбутаў пераважала, калі не сказаць — панавала, ідэя адзінства, а вось галоўным патрабаваннем да тых людзей, якія выконвалі ключавыя абрады, было наяўнасць жыццёвай пары. Вось яна, ідэя адзінства: у храме (загсе) маладыя стаяць на адным ручніку, назад яны вяртаюцца ў адной машыне, як толькі пераступяць парог хаты, бацька перавяжа іх рукі адным ручніком, маладыя тут жа глядзеліся ў адно люстэрка, у чырвоным куце яны сядуць на адзін кажух; каравай, якім іх адораць напрыканцы вяселля, не будуць дзяліць на дзве часткі, а акуратна здымуць верхнюю частку, так званую долю і аддадуць маладым; таму і адзенне маці не можа складаць з дзвюх частак (не касцюм, а сукенку апранаюць, аддаючы замуж дачку ці жэнячы сына). А сімволіка пары — цотнасці ў літаральным сэнсе слова мацавала асноўныя скрэпы вясельных падзей. Жанчыны-ўдовы не дапускаліся да выпякання каравая — рытуальнага хлеба, які сімвалізаваў паяднанасць пакаленняў аднаго і другога родаў. Побач з маладымі на працягу ўсяго вяселля былі шафер і шаферка, хросныя бацькі са сваёй парай, якія былі перавязаны ручнікамі і выконвалі ролю сватоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ і яшчэ раз хочацца нагадаць нашым сучаснікам, што ўся сутнасць шматвяковых абрадаў беларускага вяселля, скразная ідэя многіх рытуальных дзеянняў, стаўленне да людзей, якіх надзялялі галоўнымі вясельнымі чынамі, безліч павер’яў і прадказанняў сыходзіліся ў адным: злучыць-заручыць, звязаць-скаваць некалі два самастойныя жыцці ў адзінае і непадзельнае цэлае.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика