Апошняе ўбранне
27.10.2009
—
Новости Общества
|
27.10.2009
Згодна з рэгламентацыямі пахавальна-памінальнага абраду беларусаў нябожчыка апраналі ва ўсё новае, пажадана, каб яно было якраз па памеру. Часцей за ўсё гэта адзенне было ўжо падрыхтавана: людзі старэйшага ўзросту загадзя набывалі ўбранне “на смерць”. Такое адзенне можна было апрануць толькі адзін раз для таго, каб схадзіць у ім у храм. Калі не было новай вопраткі, апраналі ношаныя рэчы, але абавязкова чыстыя. Галоўная ўмова: каб гэта было ўласнае адзенне нябожчыка.Катэгарычна забаранялася, каб у вопратцы памерлага хаця б фрагментарна прысутнічаў чырвоны колер: лічылася, што гэта можа пацягнуць за сабою яшчэ адну смерць кроўнага сваяка.Калі чалавек яшчэ пры жыцці прасіў надзець на яго пасля смерці тую або іншую рэч, яго жаданне павінна быць выканана ў дакладнасці.Вайскоўца, як правіла, апраналі ў казённае адзенне.Памерлую незамужняй дзяўчыну апраналі ў шлюбны ўбор. Яна падчас зямнога жыцця не змагла выйсці замуж, таму сыходзіла ў свет продкаў вечнай нявестай у адпаведным адзенні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з рэгламентацыямі пахавальна-памінальнага абраду беларусаў нябожчыка апраналі ва ўсё новае, пажадана, каб яно было якраз па памеру.
|
|