Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка выканання ўсіх паказчыкаў грашова‑крэдытнай палітыкі да канца года. 21.by

Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка выканання ўсіх паказчыкаў грашова‑крэдытнай палітыкі да канца года

27.10.2009 17:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны пры вынікі выканання Асноўных напрамкаў грашова‑крэдытнай палітыкі ў студзені‑верасні і аб планах па іх забеспячэнні па выніках 2009 года.

Паказчыкі грашова‑крэдытнай палітыкі за 9 месяцаў года выкананы, забяспечана стабільная работа банкаўскай сістэмы. Стабільнай была і сітуацыя з курсавой палітыкай. Так, за апошнія 4 месяцы курс беларускага рубля да кошыка замежных валют заставаўся практычна нязменным. Ваганні кошту кошыка былі ў межах + 5 працэнтаў у параўнанні з пачаткам года, што значна ніжэй за дапушчальны калідор (+/‑ 10 працэнтаў). Разам з тым пэўныя ваганні кошту асобных валют унутры карзіны назіраліся.

Асаблівая ўвага банкаўскай сістэмай удзялалася крэдытаванню рэальнага сектара эканомікі. Паводле звестак на 1 кастрычніка 2009 года ў параўнанні з аналагічнай датай 2008 года крэдыты банкаў павялічыліся ў 1,42 раза, што практычна адпавядае дакрызіснаму ўзроўню росту.

У плацежнай сістэме за 9 месяцаў гэтага года праведзена ў 1,72 раза больш плацяжоў, чым за студзень‑верасень 2008 года. Гэта сведчыць аб тым, што беларуская плацежная сістэма і банкаўская ў цэлым працуе ўпэўнена.

Лукашэнка запатрабаваў ад Нацыянальнага банка забяспечыць выкананне ўсіх паказчыкаў грашова‑крэдытнай палітыкі да канца года. Пры гэтым асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на вырашэнне пытанняў, звязаных з паказчыкамі сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2010 год. Наступны год павінен быць годам аднаўлення хуткага эканамічнага росту. Зыходзячы з гэтага павінна будавацца грашова‑крэдытная палітыка ў краіне, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча.Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны пры вынікі выканання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика