Саўмін Беларусі і Расіі ўхваліў праект саюзнага бюджэту на 2010 год
29.10.2009 10:37
—
Новости Общества
|
Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2010 год ухвалены Саветам міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пасяджэнне якога прайшло 28 кастрычніка ў Маскве пад старшынством кіраўнікоў урадаў дзвюх краін Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна. Як паведаміў Пуцін па выніках пасяджэння, аб’ём узносаў дзвюх краін захаваны на цяперашнім узроўні. «Нягледзячы на вядомыя складанасці, мы знайшлі магчымасць для таго, каб захаваць аб’ём узносаў у казну Саюзнай дзяржавы на бягучым узроўні», — цытуе расійскага прэм’ер‑міністра РІА Новости. Аб’ём бюджэту на 2009 год складае 4,87 млрд. рублёў, узнос Расіі — 65%, Беларусі — 35%. Пуцін канстатаваў, што рэалізацыя планаў сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў глабальнага крызісу «прыносіць рэальную аддачу, стымулюе дзелавую актыўнасць». «Мы і беларускія калегі перакананыя, што неабходны новыя крокі, накіраваныя на пашырэнне кааперацыі, на падтрымку ўзаемнага гандлю і сумесных праектаў, здольных пацягнуць за сабой усю эканоміку», — сказаў расійскі прэм’ер. Паводле яго слоў, Беларусь і Расія маюць намер дабівацца далейшага павышэння эфектыўнасці расходаў на сумесныя праграмы, што фінансуюцца на саюзныя сродкі. Гаворка найперш ідзе пра высокатэхналагічныя праекты. Акрамя таго, на пасяджэнні асаблівая ўвага была нададзена пытанням умацавання ўзаемадзеяння ў сферы знешняй палітыкі, забеспячэння абароназдольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы, адзначыў Пуцін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2010 год ухвалены Саветам міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі,пасяджэнне якога прайшло 28 кастрычніка ў Маскве пад...
|
|