Рэчыца. Браты Аляксей і Канстанцін Змушкі. Берасце. Андрэй Любянчук
29.10.2009 11:08
—
Новости Общества
|
27 кастрычніка ў Беларусі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вывесілі дзесяткі бел‑чырвона‑белых сцягоў. У той дзень на некалькі гадзінаў былі затрыманыя актывісты БХД з Рэчыцы Аляксей і Канстанцін Змушко. 28 кастрычніка з раніцы Канстанціна зноў забралі ў міліцыю. Ніякага абвінавачання зноў не прад’явілі. Як паведаміў прэсавай службе БХД Аляксей Змушко, «з братам проста размаўлялі, спрабавалі высветліць, навошта ён развешваў сцягі, але Канстанцін трымаўся пазіцыі, што ён проста прагульваўся па горадзе». Некалькі гадзінаў ўчора ў пастарунку правялі і актывісты БХД з Берасця. Іх затрымалі ў сувязі з тым, што ў «час пік» у цэнтры горада былі вывешаныя шэсць бел‑чырвона‑белых сцягоў. Як паведаміў кіраўнік гарадской Берасцейскай арганізацыі БХД Андрусь Любянчук, яго з сябрамі затрымалі на вуліцы. Сказалі, што хлопцы быццам бы падобныя на злачынцаў, што здзейснілі «гэтыя проціпраўныя дзеянні». Але доказаў, што менавіта хлопцы вывесілі сцягі не было, і прыкладна праз дзве гадзіны іх адпусцілі. Міліцыянты пратаколу не складалі. Фотаздымкі з акцыі ў Рэчыцы, Берасці і іншых гарадах можна бачыць на сайце bchd.info. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычніка ў Беларусі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вывесілі дзесяткі бел‑чырвона‑белых сцягоў. У той дзень на некалькі гадзінаў былі...
|
|