Намесніку Гайдукевіча далі пяць гадоў пазбаўлення волі
29.10.2009 11:08
—
Новости Общества
|
Суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў дэпутата Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, намесніка старшыні Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Беларусі Уладзіміра Карунаса да пяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Уладзімір Карунас прызнаны вінаватым па ч. 5 арт 16, ч.2 ст. 431 (падбухторванне да давання хабару), ч.3 арт. 209 (махлярства), ч.2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Карунасу ставілася ў віну два эпізоды злачыннай дзейнасці: тое, што, будучы дэпутатам Мінгарсавета 25‑га склікання, ён атрымаў хабар ад трох грамадзян Беларусі (14 млн 640 тыс рублёў) за іх прызначэнне памочнікамі дэпутата і выдачу адпаведных пасведчанняў. Падзеі паводле другога эпізоду праходзілі ў красавіку — траўні 2006 года, калі асуджаны сумесна з жыхаром Мінска падбухторваў грамадзян Беларусі да давання хабару супрацоўнікам праваахоўчых органаў і суда за спыненне крымінальнай справы ў дачыненні да сваякоў. Сума хабару склала 6 тыс. даляраў. Прысуд суда пакуль не ўступіў у сілу ў сувязі з правам бакоў на яго абскарджанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў дэпутата Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, намесніка старшыні Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Беларусі Уладзіміра...
|
|