Кожнае чацвертае-пятае дзіця нараджаецца ў Беларусі па-за шлюбам
29.10.2009 11:39
—
Новости Общества
|
У межах Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны распрацоўваецца стратэгія стымулявання нараджальнасці. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела гендэрнай і сямейнай палітыкі міністэрства Марына Арцёменка 28 кастрычніка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала, прысвечаным справаздачы аб нацыянальным сацыялагічным даследаванні прычын сямейнага недабрабыту ў Рэспубліцы Беларусь, праведзеным пад эгідай ЮНІСЕФ. У прыватнасці, стратэгія будзе накіравана на падтрымку сем’яў, дзе выхоўваецца двое дзяцей. Як адзначаецца ў даследаванні, ад нараджэння першага дзіцяці бацькі не адмаўляюцца, а для нараджэння другога неабходна ствараць пэўную матывацыю. Паводле слоў Арцёменкі, у справаздачы ўказваецца, што ў Беларусі пераважае арыентацыя на адна‑двухдзетную сям’ю — з‑за нізкіх даходаў, нездавальняючых жыллёва‑побытавых умоў, стану здароўя мужчын і жанчын. Асабліва нізкія рэпрадуктыўныя ўстаноўкі ў моладзі. Калі доля першынцаў у Беларусі адна з самых высокіх у свеце, то доля другіх і трэціх нараджэнняў — адна з самых нізкіх. Акрамя таго, згодна з даследаваннем, кожнае чацвёртае‑пятае дзіця ў краіне нараджаецца па‑за зарэгістраваным шлюбам. Алена Спасюк, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны распрацоўваецца стратэгія стымулявання нараджальнасці.Пра гэта...
|
|