Мінздароўя: У Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў захворвання на свіны грып. 21.by

Мінздароўя: У Беларусі зафіксавана 38 выпадкаў захворвання на свіны грып

30.10.2009 15:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі не зафіксавана выпадкаў смерці ад грыпу, у тым ліку ад грыпу A(H1N1).

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 30 кастрычніка.

Ён паведаміў, што за два тыдні ў Мінску ад пнеўманіі памерлі чатыры чалавекі. Відаць, гэта і нарадзіла чуткі пра гібель людзей у выніку грыпу A(H1N1).

Між іншым, зазначыў намеснік міністра, сёлета колькасць смяротных выпадкаў ад пнеўманіі не перавышае аналагічны леташні паказчык.

Па стане на 29 кастрычніка, сказаў Часнойць, у краіне зафіксавана 38 выпадкаў захворвання на грып A(H1N1). 35 захварэлых ужо выпісаны дадому, тры — знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.

Намеснік міністра не выключыў, што да вечара 30 кастрычніка паказчык захворвання можа павялічыцца, бо лабараторныя даследаванні ўзятых аналізаў працягваюцца.

Роберт Часнойць таксама зазначыў, што большасць выпадкаў грыпу A(H1N1) — завозныя: сярод захварэлых шмат іншаземцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тым часам у Міністэрстве абвяргаюць інфармацыю аб выпадках смерці ад грыпу A(H1N1): людзі паміраюць ад пнеўманіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика