У мінскіх аптэках скончыліся маскі і няма арпетолу
02.11.2009 14:00
—
Новости Общества
|
У мінскіх аптэках бракуе не толькі супрацьвірусных прэпаратаў, але нават і звычайных марлевых павязак. Карэспандэнт «НН» абышоў чатыры аптэкі ў цэнтры горада і паўсюль сутыкнуўся з аднолькавым відовішчам — вялікія чэргі і расчараваныя адсутнасцю неабходных прэпаратаў пакупнікі. На пытанне, калі ж будуць завезеныя хаця б марлевыя павязкі, фармацэўты толькі паціскаюць плячыма і прапануюць прыйсці пазней. Застаецца толькі здагадвацца, куды падзеліся маскі. На вуліцах горада людзей, якія карыстаюцца гэтым простым сродкам, пакуль вобмаль. АП *** У канцэрне «Белбіяфарм» БелаПАН паведамілі, што прадпрыемствы, якія падначаленыя канцэрну, не вырабляюць аксалінавую мазь і засцерагальныя маскі. Чаму неабходныя лекі не завозяцца ў дастатковай колькасці ў краіну, у кіраўніцтве РУП «Белфармацыя» адмовіліся пракаментаваць, заявіўшы, што па растлумачэнні належыць звяртацца ў Міністэрства аховы здароўя. У самім ведамстве на гэты момант таксама каментарый атрымаць не ўдалося. У беларускай кампаніі «Лекфарм», якая вырабляе супрацьвірусныя лекі «Арпетол» (міжнародная патэнтаваная назва — арбідол), паведамілі, што ў бліжэйшыя некалькі гадзін гэтыя лекі павінны з’явіцца ў мінскіх аптэках. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Сяргея Благавешчанскага, прадпрыемства адгрузіла 40 тыс. упаковак гэтага супрацьвіруснага сродку. Усяго за суткі выпушчана 200 тыс. упаковак, плануецца выпусціць яшчэ 300‑500 тыс. «Так што ў бліжэйшы час попыт павінен быць задаволены», — запэўніў Благавешчанскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але арпетол (арбідол) павінен з'явіцца ў аптэках у самы найбліжэйшы час. |
|