Эпідэмія на Львоўшчыне. 21.by

Эпідэмія на Львоўшчыне

02.11.2009 15:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амаль пустыя трамваі, людзі, што баяцца выходзіць з дому, брак інфармацыі пра тое, што адбываецца насамрэч — так жыхары Львова апісваюць эпідэмію грыпа.

«Вось толькі даведаўся, што ад грыпа памёр у шпіталі бармэн з «Газавай лампы», куды часта наведваюся» — расказвае львоўскі журналіст Олесь Погранічны. «Не ведаю, які гэта быў від грыпу, але пачынае да мяне даходзіць, што справа гэта сур’ёзная. Яго лёгкія былі цалкам знішчаныя».

У выходныя Львоў пакідаў уражанне цалкам вымерлага гораду.

На вуліцы выходзілі толькі тыя, хто насамрэч мусіў. У нядзелю вернікаў было нашмат менш, чым звычайна у касцёлах і цэрквах. Аўтобусы і трамваі ездзяць амаль пустымі. Некаторыя рэстараны зачыненыя, а ў нешматлікіх адчыненых амаль не было наведнікаў.

Крыстына, жонка Олеся, працуе доктаркай. На выходных дзяжурыла ў шпіталі. «Толькі ў ноч з суботы на нядзелю мы шпіталізавалі сорак асоб з прыкметамі грыпу. Невядома, ці гэта звычайны грып, ці вірус A/H1N1» — расказвае яна. Вечарам у суботу прэм’ер Юлія Цімашэнка абвясціла, што той вірус падцверджаны толькі ў 14 асобаў, а рэшта — звычайны грып, толькі што з ускладненнямі. Міністэрства здароўя Украіны падало звесткі, што памерла 64 чалавекі. А захварэлі больш за 190 тыс.

Цімашэнка заклікала украінцаў, каб не выходзілі на вуліцу без масак на вуснах. А так, як масак у аптэках бракуе, параіла, каб самі іх сабе шылі, бо «такім чынам вельмі дапамогуць краіне». У нядзелю ў Львоў прывезлі 10 тыс. масак з польскага Вроцлава. «гэта вялікая дапамога для нас, якая прыйшла ў самую патрэбную хвіліну. Чакаем таксама на іншую дапамогу, дасланую гарадамі‑пабрацімамі Львова» — гаворыць Остап Процык, намеснік мэра Львова. Апрача масак патрэбныя рэспіатары, каб дапамагчы дыхаць людзям, у каторых грып перайшоў у запаленне лёгкіх. Венгрыя абяцала перадаць Украіне 10 тысяч доз вакцыны супраць грыпа.

Львоў запоўнілі плёткі і інфармацыя, якую цяжка падцвердзіць. Напрыклад, што медыцынскія службы і войска развозіць хворых па правінцыйным шпіталям, каб схаваць праўдзівыя памеры эпідэміі.

Афіцыйна гэта называецца высыланнем іх на «карантын». Іншае сенсацыйнае паведамленне было аб распыленні над горадам з дапамогай самалётаў субстанцыі, якая павінна забіваць вірусы. Аднак іншыя людзі гаварылі, што гэта ерунда, а самалёты ляталі з нагоды візіта прэзідэнта Юшчанкі, які прыехаў у Галіцыю на адмысловую нараду з мясцовымі ўладамі. «Раскідванне з самалётаў — гэта плёткі. Атмасфера такая, што людзі даюць волю фантазіі» — гаворыць Аскольд Яромін, намеснік рэдактара львоўскага «Высокага замку».

«Палітыкі толькі падліваюць алею ў агонь. Часам маю ўражанне, што замест таго, каб супакоіць людзей, падымаюць паніку, каб павысіць свой рэйтынг перад студзеньскімі прэзідэнцкімі выбарамі» — гаворыць Олесь Погранічны. Прэзідэнт Юшчанка спачатку абвінаваціў урад Цімашэнкі ў тым, што не спраўляецца з эпідэміяй і абвяшчае заніжаныя дадзеныя аб лічбе ахвяр і памерах праблемы.

падарыня прэм’ер агрызнулася, што прэзідэнт, замест таго, каб займацца палітыканствам, павінен дапамагчы. І прэзідэнта, і прэм’ера раскрытыкаваў лідэр апазіцыі Віктар Януковіч, фаварыт студзеньскіх выбараў. Аднак у суботу ўвечары прыйшло ацверазенне. Пасля нарады ў Львове прэзідэнт Юшчанка абвясціў, што хоць і былі дапушчаныя памылкі, але зараз усе павінны салідарна аб’яднацца вакол урада ў справе барацьбы з эпідэміяй. Зазначыў толькі, што пасля перамогі над хваробай, кожны будзе ацэнены паводле таго, што зрабіў.

АП, паводле wyborcza.pl

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль пустыя трамваі, людзі баяцца выходзіць з дому, брак інфармацыі пра тое, што адбываецца насамрэч — так жыхары Львова апісваюць эпідэмію грыпа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика