“Ляпісы” перанеслі кіеўскі канцэрт з-за грыпу ва Ўкраіне
02.11.2009
—
Новости Общества
|
Нягледзячы на тэмпературу за 39 градусаў, музыка працягваў выступаць у межах “Культпрасвет-тура”. Аднак выступ гурта ў кіеўскім клубе “Бінго”, запланаваны на 5 лістапада, усё ж такі не адбудзецца.
Як патлумачыў Еўрарадыё Яўген Калмыкоў, прадзюсер гурта “Ляпіс Трубяцкі”, перанос ніякім чынам не звязаны з хваробамі ўдзельнікаў калектыву. А сам Міхалок, нягледзячы на тэмпературу, нават не збіраецца спыняцца на шляху да здаровага ладу жыцця і пойдзе днямі ў басейн: Калмыкоў: “Перанос ніякім чынам не звязаны з хваробай некаторых музыкаў гурта. Гэтае рашэнне было прынятае ў сувязі з сітуацыяй ва Ўкраіне. Нам самі ўкраінскія арганізатары прапанавалі перанесці канцэрт на снежань. Справа наогул не зразумелая, бо існуе нават верагоднасць, што мы можам і не выехаць потым у Расію. А нам гэтага ніяк нельга дапусціць, бо 7 і 8 лістапада ў нас вельмі важныя канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбурге”. Нагадаем, што з сённяшняга дня ва Ўкраіне аб’яўлены каранцін з нагоды эпідэміі грыпу ў краіне. Па школах абвешчаны трохтыднёвы каранцін, а ў Кіеве забаранілі ладзіць масавыя мерапрыемствы ў грамадскіх месцах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На афіцыйным сайце гурта “Ляпіс Трубяцкі” з’явілася інфармацыя, што Сяргей Міхалок захварэў на грып. |
|