Ірына Абельская зноў узначаліла Лечкамісію
02.11.2009 17:07
—
Новости Общества
|
Ірына Абельская ў панядзелак была прызначаная галоўным урачом «Рэспубліканскай бальніцы упраўлення справамі прэзідэнта», паведамілі «НН» ў даведачнай гэтай установы. Апошнімі днямі хадзілі размовы, што Абельская можа ўзначаліць цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах. Тым не менш, на месца акадэміка Іосіфа Залуцкага паставілі Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага ўзначальваў Лечкамісію. Абельская ўжо была галоўным урачом у Лечкамісіі, але была звольненая ў красавіку 2007 году. Цяпер вось дакторку вярнулі на старое месца. Яшчэ раней яна была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абельская ўжо была галоўным урачом у Лечкамісіі, але была звольненая ў красавіку 2007 году. Яшчэ раней яна была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі. |
|