Арпетол — не панацэя
04.11.2009
—
Новости Общества
|
— На гэты момант у аптэках Гомеля арпетолу няма, але ж ужо сёння блiжэй да вечара ён будзе абавязкова, — упэўнена абяцае начальнiк упраўлення аховы здароў'я Гомельскага аблвыканкама Мiкалай Васiлькоў. Размова з iм iдзе ў другой палове дня 3 лiстапада (у 15.40). — Але ж трэба памятаць, што арпетол — не панацэя. Сродкi масавай iнфармацыi зрабiлi гэтаму прэпарату рэкламу i выклiкалi ажыятажны попыт на яго, але ж i пра дзедаўскiя метады абароны ад iнфекцый забываць не трэба. Мiж тым, усе астатнiя лекi супраць вострых вiрусных iнфекцый у аптэках ёсць у асартыменце i ў дастатковай колькасцi. На Гомельшчыне пакуль што не плануецца масава прыпыняць навучальны працэс. Па iнфармацыi кiраўнiка ўпраўлення аховы здароў'я, у дзвюх школах Гомеля i дзвюх — Мазыра было зафiксавана знiжэнне наведвальнасцi прыкладна на 30 %. Калi высветлiцца дакладна, што дзецi не прыйшлi на ўрокi з-за хваробы, будзе тэрмiнова прынята рашэнне аб закрыццi гэтых школ для правядзення каранцiнных мерапрыемстваў. Але ж паўсюдна гэта рабiць не плануецца. Больш дакладныя звесткi пра сiтуацыю i неабходнасць уводу каранцiну будзе ранiцай 4 лiстапада. Мiкалай Васiлькоў адзначае, што сiтуацыя з грыпам i iншымi вострымi рэспiраторнымi i вiруснымi захворваннямi падкантрольная. На працягу апошнiх дзён лiчба тых, хто звярнуўся ў медыцынскiя ўстановы па гэтай прычыне, не перавышае парог захваральнасцi, калi можна казаць аб эпiдэмii. Калi на 2 лiстапада ў Гомелi i Гомельскiм раёне было 725 выклiкаў па службе "хуткай дапамогi", з iх 285 — да людзей з высокай тэмпературай, то за 3 лiстапада з тэмпературай былi 182 чалавекi. Аналагiчная сiтуацыя i па рэгiёнах Гомельшчыны. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— На гэты момант у аптэках Гомеля арпетолу няма, але ж ужо сёння блiжэй да вечара ён будзе абавязкова, — упэўнена абяцае начальнiк упраўлення аховы здароў'я Гомельскага аблвыканкама Мiкалай Васiлькоў. Размова з iм iдзе ў другой палове дня 3 лiстапада (у 15.40). — Але ж трэба памятаць, што арпетол — не панацэя. Сродкi масавай iнфармацыi зрабiлi гэтаму прэпарату рэкламу i выклiкалi ажыятажны попыт на яго, але ж i пра дзедаўскiя метады абароны ад iнфекцый забываць не трэба. Мiж тым, усе астатнiя лекi супраць вострых вiрусных iнфекцый у аптэках ёсць у асартыменце i ў дастатковай колькасцi.
|
|