Расiян абавязалi насiць маскi. 21.by

Расiян абавязалi насiць маскi

04.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рада вылучыла мiльярд на барацьбу з грыпам

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украiны большасцю галасоў падтрымалi законапраект аб змене бюджэту на 2009 год.

Паводле прынятых паправак, рэзервовы фонд дзяржбюджэту будзе павялiчаны на 1 мiльярд грыўняў. Гэтыя сродкi пойдуць на барацьбу супраць эпiдэмii ВРВІ i пнеўманii, якая апанавала заходнiя рэгiёны краiны. Плануецца, што мiльярд будзе выдаткаваны на закупку абсталявання, медыкаментаў i матэрыялаў, неабходных для супрацьдзеяння распаўсюджванню эпiдэмii.

Медыцынскiм работнiкам, якiя задзейнiчаны ў барацьбе з эпiдэмiяй грыпу, прапануецца з 1 лiстапада павысiць аклады ў 5 разоў. У прыватнасцi, праект прадугледжвае ў тэрмiн да 1 снежня выплату матэрыяльнай дапамогi ў памеры 100 тысяч грыўняў сем'ям тых медыцынскiх работнiкаў, якiя загiнулi з прычыны захворвання, атрыманага падчас выканання службовых абавязкаў — аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву ў перыяд эпiдэмii грыпу. Таксама дакумент прапануе забяспечыць жорсткi кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на пераадоленне эпiдэмii.

Расiян абавязалi насiць маскi

У Забайкаллi выкананне патрабаванняў уладаў аб увядзеннi з-за эпiдэмii грыпу i ВРВI масачнага рэжыму цяпер будуць кантраляваць праваахоўныя органы. За парушэнне правiлаў санiтарна-эпiдэмiялагiчнай бяспекi ўжо ўведзеныя штрафы.

На такiя строгiя меры мясцовыя ўлады былi вымушаныя пайсцi пасля таго, як Распажыўнагляд назваў край адным з самых небяспечных па грыпу расiйскiх рэгiёнаў. Па апошнiх звестках ведамства, ад грыпу А/H1N1 тут памерлi ўжо восем чалавек.

У РФ узмацняюцца пакараннi для "зладзеяў у законе"

Прэзiдэнт РФ Дзмiтрый Мядзведзеў падпiсаў закон аб унясеннi паправак у Крымiнальны i Крымiнальна-працэсуальны кодэксы, якiя ўзмацняюць пакаранне для арганiзатараў злачынных груповак, а таксама "зладзеяў у законе".

Раней расiйскiм следчым часцяком не ўдавалася прыцягнуць да адказнасцi арганiзатараў i каардынатараў злачыннай дзейнасцi, цяпер жа пасадзiць за краты можна будзе ўжо за сам статус "зладзея ў законе". Злачынцы, змешчаныя наверсе крымiнальнай iерархii, будуць пазбаўляцца волi на тэрмiн ад 15 да 20 гадоў альбо пажыццёва. Акрамя таго, асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя ў складзе групоўкi, змогуць прэтэндаваць на ўмоўна-датэрмiновае вызваленне не раней, чым адбудуць тры чвэрцi свайго тэрмiну. Нарэшце, следства зможа прад'яўляць абвiнавачаннi членам такiх груповак на працягу 30 дзён, а не 10, як было раней.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Забайкаллi выкананне патрабаванняў уладаў аб увядзеннi з-за эпiдэмii грыпу i ВРВI масачнага рэжыму цяпер будуць кантраляваць праваахоўныя органы. За парушэнне правiлаў санiтарна-эпiдэмiялагiчнай бяспекi ўжо ўведзеныя штрафы. На такiя строгiя меры мясцовыя ўлады былi вымушаныя пайсцi пасля таго, як Распажыўнагляд назваў край адным з самых небяспечных па грыпу расiйскiх рэгiёнаў. Па апошнiх звестках ведамства, ад грыпу А/H1N1 тут памерлi ўжо восем чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика