Загадчыца аптэкі: Неапраўданы ажыятаж перашкаджае атрымаць лекі хворым людзям. 21.by

Загадчыца аптэкі: Неапраўданы ажыятаж перашкаджае атрымаць лекі хворым людзям

06.11.2009 10:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 лістапада хваля пакупніцкага попыту на антывірусныя сродкі крыху схлынула, паведаміла загадчыца мінскай аптэкі № 13 РУП «Белфармацыя» Наталля Былінская.

«Мабыць, да свядомасці людзей дайшло, што лекі патрэбныя хворым, а здаровыя людзі павінны прымаць меры прафілактычнага характару, — лічыць правізар. — Гэта вітаміны, народныя сродкі, лімон, часнок, зялёная гарбата, бальзамы на травах, антыаксідантныя комплексы».

Паводле слоў Былінскай, людзі, як правіла, цікавяцца ў аптэках стандартным наборам сродкаў — «Арпетолам», «Інтэрферонам», аксалінавай маззю, гэта значыць тымі, пра якія ўвесь час гаворыцца з экранаў тэлевізараў. «Але існуе шмат альтэрнатыўных замен гэтым прэпаратам, — паведаміла загадчыца аптэкі, — яны працуюць ніякі не горш і практычна заўсёды ёсць у наяўнасці. Да прыкладу, аксалінку (паводле інфармацыі нашых вытворцаў, ёй на наступным тыдні будзе забяспечана ўсё насельніцтва) можа замяніць бораментолавая мазь, вазелінавае масла».

Як адзначыла Былінская, неапраўданы ажыятаж перашкаджае атрымаць лекі хворым людзям. «Попыт на антыгрыпозныя прэпараты ў першыя дні тыдня, — кажа яна, — павялічыўся разоў у дзесяць, лекі не разбіраліся, а размяталіся ў максімальна кароткія тэрміны. Мы проста не паспявалі іх падвозіць».

На яе думку, гэта было выклікана недахопам інфармацыі і трывожнымі звесткамі аб эпідэміі ў суседняй Украіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 лістапада хваля пакупніцкага попыту на антывірусныя сродкі крыху схлынула, паведаміла загадчыца мінскай аптэкі № 13 РУП «Белфармацыя» Наталля Былінская....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика