На інвестыцыйна-эканамічным форуме дэлегатам не хапіла месцаў
12.11.2009 15:05
—
Новости Общества
|
У Мінску пачаўся Беларускі інвестыцыйны-эканамічны форум. У яго рамках пройдзе шостае пленарнае паседжанне Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі. На форум з’ехаліся прадстаўнікі дзесяткаў замежных кампаній, якія маюць інтарэс у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі. Агулам у форуме бяруць удзел 600 дэлегатаў з 60 краін свету. Для іх будуць прадстаўленыя больш за 100 інвестыцыйных праектаў. Гасцей форума адразу ж сустракаюць макеты найбуйнейшых з іх — АЭС і На сустрэчу з замежнымі бізнэсоўцамі прыйшлі ўплывовыя беларускія чыноўнікі — прэм’ Выявілася, што для часткі запрошаных гасцей не хапіла месца ў зале, таму Андрэй Кабякоў прапанаваў дэлегатам слухаць пленарнае паседжанне ў калідорах Нацыянальнай бібліятэкі. Менавіта гэты будынак быў абраны для правядзення мерапрыемства. Бізнэсоўцы вырашылі слухаць паседжанне стоячы. З уступным словам да ўдзельнікаў форума звярнуўся прэм’ «Наш лозунг — інвестуйце ў Беларусь!», — пачаў Сідорскі. «Беларусь па адкрытасці эканомікі з’яўляецца лідэрам сярод краін СНД, — пахваліўся прэм’ Па яго словах, у бліжэйшы час банкі Італіі павялічаць колькасць крэдытаў Беларусі. Сідорскі расказаў пра эканамічнае становішча Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на прывабных для інвестараў паказальніках: «У 2009 годзе ВУП Беларусі не паменшыцца ў параўнанні з мінулым годам». Размова пра рост ВУП, відаць, ужо не ідзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Сідорскі пахваліўся, што банкі Італіі павялічаць колькасць крэдытаў Беларусі
|
|