Бiтва за Вiльню. 21.by

Бiтва за Вiльню

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускi тайбаксёр збiў лепшага ўдарнiка Лiтвы на вачах у гледачоў перапоўненай "Сiмэнс Арэны"

летку мiнчанiн Забiт Самедаў i лiтовец Мiндаўгас Сакалаўскас ужо сустракалiся. Тады суддзi прызначылi дадатковы раўнд, каб вызначыць лепшага. I Забiт Самедаў адзiнагалосна перамог. Той паядынак праходзiў у Польшчы.

На гэты раз у Вiльнi лiтоўцы, безумоўна, разлiчвалi на перамогу свайго байца. Двубой Самедава i Сакалаўскаса быў адным з двух цэнтральных паядынкаў байцоўскага шоу пад назвай Heroes.

Галоўная спартовая пляцоўка Лiтвы, "Сiмэнс-Арэна", вечарам у мiнулую суботу была папросту перапоўнена гледачамi, прыйшло восем тысяч чалавек. Нават на баскетбольныя матчы лiтоўскай зборнай часам столькi балельшчыкаў не прыходзiць. Усе ахвотныя так i не змясцiлiся, хоць бiлеты каштавалi на беларускiя грошы ад 50 да 400 тысяч рублёў.   — Для мяне важна пабаксiраваць у гэтым горадзе. З гiсторыi я ведаю, што Вiльня — гэта гiстарычная сталiца беларускай дзяржавы — Вялiкага Княства Лiтоўскага, — выказаўся Забiт Самедаў "Звяздзе" перад выхадам на двубой. — <І>Ведаю, што каманда Сакалаўскаса марыць перамагчы. Але я не пакiну iм шанцу .

На дзiва, у пачатку двубоя "Сiмэнс-Арэна" не выбухнула крыкамi ў падтрымку лiтоўскага байца, як гэта здаралася ў паядынках з расiянамi. Многiя, вядома, падтрымлiвалi Сакалаўскаса, але частка залы крычала за Самедава.

Лiтовец паспрабаваў адбiць нашаму байцу нагу, але Забiт удала заблакаваў усе атакi i сам перайшоў у наступленне. Моцным правым ударам мiнчанiн патрапiў лiтоўцу па корпусе, а потым правёў сакрушальную серыю ў галаву. Стала зразумела, што Сакалаўскас не здолее нiчога супрацьпаставiць. Тым не менш хоць i моцна збiтым, але лiтовец здолеў дастаяць да канца двубоя. Суддзi адзiнагалосным рашэннем аддалi перамогу Забiту Самедаву.

Забiт — адзiн з самых папулярных байцоў свету, мы разлiчваем на тое, што пасля гэтага двубою нас запросяць на фiнальнае Гран-пры К-1 у Токiа, — расказвае пра найблiжэйшыя планы Дзмiтрый Пясецкi, трэнер Забiта Самедава. — З сотняў тысяч прафесiйных байцоў на фiнальнае Гран-пры трапляюць адзiнкi. Японцы днямi прагледзяць вiдэа гэтага паядынку, i стане вядома, цi запросяць нас у Токiа.

Пасля двубоя Забiт Самедаў выйшаў у хол "Сiмэнс-Арэны", каб выпiць гарбаты. Тут жа байца ўзялi ў ачапленне гледачы з трыбунаў, выстраiлася чарга па аўтографы. Беларуская каманда не магла выехаць з тэрыторыi спартовай пляцоўкi на банкет больш за гадзiну, прыхiльнiкi Забiта нават з "чорнага ўвахода" здолелi прабрацца ў распранальню байца.

Забiт Самедаў — азербайджанец па паходжаннi, аднак з дзяцiнства жыве ў Мiнску. Байцом экстра-ўзроўню з нуля яго зрабiў беларускi трэнер. У мiнулым сезоне Забiт перамог зорку К-1 Рэя Сэфа i сам здабыў сусветную вядомасць. Забiту за яго эфектную тэхнiку далi мянушку "Маўглi". На турнiрах К-1, дзе збiраюцца лепшыя байцы свету з усiх ударных вiдаў спорту, Самедаў зазвычай самы маленькi спартоўца (вага каля 93 кг). Супернiкi ж трапляюцца па 110, 120, 130 кг i больш. Тым не менш мiнчанiн удала змагаецца з гiгантамi.

 

Яўген ВАЛОШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi тайбаксёр збiў лепшага ўдарнiка Лiтвы на вачах у гледачоў перапоўненай "Сiмэнс Арэны" летку мiнчанiн Забiт Самедаў i лiтовец Мiндаўгас Сакалаўскас ужо сустракалiся. Тады суддзi прызначылi дадатковы раўнд, каб вызначыць лепшага. I Забiт Самедаў адзiнагалосна перамог. Той паядынак праходзiў у Польшчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика