1 кг гераiну — 10 гадоў узмоцненага рэжыму
17.11.2009
—
Новости Общества
|
Суд г. Жодзiна Мiнскай вобласцi прызнаў непрацуючага 27-гадовага жыхара горада вiнаватым у незаконным набыццi, захоўваннi, перавозцы, збыце асаблiва небяспечнага наркатычнага рэчыва ў буйным памеры i прызначыў яму 10 гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. Упраўленне КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi вызначыла, што падазроная асоба намерана рэалiзаваць буйную партыю гераiну, якi захоўваўся ў тайнiку ляснога масiву на тэрыторыi Мiнскага раёна. У момант збыту наркотыку ў Жодзiне зламыснiк быў затрыманы аператыўнай групай чэкiстаў i байцамi "Альфы". Падчас вобыску аўтамабiля быў знойдзены скрутак вагой каля 1 кг. Па заключэннi хiмiка-крымiналiстычнай экспертызы ў скрутку аказаўся гераiн. Мiнiмальны кошт канфiскаванай партыi наркарэчыва на чорным рынку складае каля 20 тысяч долараў у выпадку аптовага продажу i звыш 60 тысяч долараў пры рэалiзацыi фасаваных дозаў для разавага ўжывання. Гэта самая буйная партыя гераiну, канфiскаваная праваахоўнымi органамi Беларусi ў гэтым годзе. Святлана БАРЫСЕНК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд г. Жодзiна Мiнскай вобласцi прызнаў непрацуючага 27-гадовага жыхара горада вiнаватым у незаконным набыццi, захоўваннi, перавозцы, збыце асаблiва небяспечнага наркатычнага рэчыва ў буйным памеры i прызначыў яму 10 гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi.
|
|