Рой Мядзведзеў: Беларусь — апошняя сацыялiстычная краiна ў Еўропе. 21.by

Рой Мядзведзеў: Беларусь — апошняя сацыялiстычная краiна ў Еўропе

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакамiты палiтолаг, аўтар чатырох дзясяткаў кнiг па расiйскай i савецкай гiсторыi, Рой Мядзведзеў прыехаў у Беларусь i меў двухгадзiнную размову з Аляксандрам Лукашэнкам сам-насам. Размовай з беларускiм Прэзiдэнтам Рой Аляксандравiч застаўся задаволены:

— Мы гутарылi з Прэзiдэнтам дзве гадзiны. Безумоўна, уражаннi самыя станоўчыя, таму што гэта была сапраўды гутарка. З лiдарамi вельмi цяжка гутарыць. Адзiн лiдар задае пытанне, слухае адказ i кажа "дзякуй i да пабачэння". Такi лiдар, напрыклад, Барыс Ельцын. Ёсць iншыя лiдары, якiя самi задаюць пытанне i самi на яго адказваюць. Гэта, напрыклад, Гарбачоў. Ёсць трэцi тып лiдара, якi здольны да гутаркi, бо яму цiкава меркаванне суразмоўцы. Але ёсць яшчэ больш рэдкi тып лiдара, якi яшчэ i хоча растлумачыць суразмоўцу свой пункт гледжання. Аляксандр Рыгоравiч — апошнi тып лiдара, ён не толькi з iнтарэсам слухаў тое, што кажу я, але i спрабаваў некаторыя рэчы мне растлумачыць. Для пiсьменнiка — гэта лепшы характар сустрэчы. Я задаволены ёй, практычна на ўсе пытаннi, якiя я спадзяваўся задаць Прэзiдэнту, я атрымаў станоўчыя адказы.

Дарэчы, Рой Аляксандравiч на працягу пяцi гадоў пiша кнiжку пра Беларусь. Ужо нават прыдуманая для яе назва — "Беларуская крэпасць". У ёй будзе 6 раздзелаў, прынамсi, будзе напiсана пра беларускую эканамiчную мадэль, пра адносiны Беларусi з суседзямi i iншымi краiнамi, а таксама асобны раздзел будзе прысвечаны Аляксандру Лукашэнку. Паколькi кнiга яшчэ задумвалася i пачынала пiсацца да сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, то пра Беларусь у час крызiсу будзе сказана асобна ў заключэннi.

— У прадмове да кнiгi пра Беларусь я напiсаў, — расказвае Рой Мядзведзеў, — што Беларусь знаходзiцца ў асаблiвым становiшчы: з 21 краiны, якiя з'явiлiся на працягу 20 гадоў ад распаду Югаславii, Чэхаславакii, Савецкага Саюза, толькi Беларусь адзiная захавала сацыялiстычны выбар, не стала ламаць сiстэму, якая склалася, а захавала пераемнасць з мiнулай савецкай сiстэмай. Аляксандр Рыгоравiч мне сёння пацвердзiў, праўда, з агаворкамi, што ён таксама лiчыць, што Беларусь можна назваць сацыялiстычнай краiнай. Паколькi гэта адзiная такая краiна ў Еўропе, то, з аднаго боку, гэта ставiць Беларусь у прывiлеяванае становiшча, а з iншага боку, стварае цяжкасцi, якiя i дазваляюць назваць мне кнiгу "Беларуская крэпасць", бо гэта не падабаецца нi Расii, асаблiва чыноўнiкам маскоўскiм, нi, зразумела, Захаду. Я чалавек пiшучы, я не палiтык, але ў друку я нiдзе не сустракаў пазiтыўных артыкулаў пра Беларусь, акрамя газеты "Советская Россия".

У час гутаркі ў рэдакцыі "Беларусь сегодня" Рой Аляксандравiч прызнаўся, што ў Мiнску ён першы раз i яшчэ не паспеў адчуць, што знаходзiцца ў iншай краiне. А iнфармацыю пра Беларусь, у тым лiку i для кнiгi, ён бярэ з пiсьмовых крынiц. Прынамсi, на працягу 5 гадоў чытае 5 беларускiх газет.

Павел Бераснеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакамiты палiтолаг, аўтар чатырох дзясяткаў кнiг па расiйскай i савецкай гiсторыi, Рой Мядзведзеў прыехаў у Беларусь i меў двухгадзiнную размову з Аляксандрам Лукашэнкам сам-насам. Размовай з беларускiм Прэзiдэнтам Рой Аляксандравiч застаўся задаволены:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика