Новы мост праз Сож атрымаў iмя Аляксандра Мiнiна. 21.by

Новы мост праз Сож атрымаў iмя Аляксандра Мiнiна

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Крычаве ўрачыста адкрыецца абноўлены мост праз раку Сож.  

Першы драўляны мост праз Сож у Крычаве з'явiўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Мост на жалезабетонных апорах пабудавалi ў 1955 годзе, але яго габарыты сёння лiчацца ўжо даволi сцiплымi.

Новы мост даўжынёй амаль у 300 метраў адпавядае ўсiм сучасным патрабаванням: шырыня 11,5 метра, пешаходныя тратуары, вялiкая прапускная здольнасць. Будаўнiцтва доўжылася 3 гады i каштавала 53 мiльярды рублёў.

Крычаўцы вырашылi, што новы мост будзе насiць iмя iх вядомага земляка, ганаровага грамадзянiна раёна Аляксандра Мiнiна. Ён займаўся дарожным будаўнiцтвам у Беларусi, займаў пасаду першага намеснiка мiнiстра транспарту i камунiкацыяў, зрабiў значны ўклад у развiццё гэтай галiны.

Фермы пралётных збудаванняў са старога крычаўскага моста, якiя добра захавалiся, скарыстаюць на будаўнiцтве iншага моста ў Магiлёўскай вобласцi. Ён таксама злучыць берагi ракi Сож, але на дарозе "Слаўгарад—Краснаполле", дзе цяпер ёсць толькi наплыўны пантонны мост. Эканомiя складзе 5 мiльярдаў рублёў.

  Магiлёўцы думаюць пра помнiк   Тапанiмiчная камiсiя Магiлёва вынесла на грамадскае абмеркаванне ўсталяванне помнiка выбiтнаму гараджанiну.

З прапановай увекавечыць памяць беларускага нацыянальнага дзеяча цi лiтаратара, якi нарадзiўся альбо працаваў у Магiлёве, звярнуўся да ўладаў жыхар горада. У лiсце на iмя старшынi Магiлёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Валерыя Свiстунова ён нагадаў, што ў горадзе ёсць помнiкi Аляксандру Пушкiну i Тарасу Шаўчэнку, але трэба не забывацца i на ўласную гiсторыю i культуру.

Тапанiмiчная камiсiя пагадзiлася з тым, што варта ўсталяваць помнiк дзеячу нацыянальнай культуры, а вось каму канкрэтна i дзе — вырашаць самi гараджане. Галасаванне пачалося на гарадскiм партале mycity.by.

Найбольш галасоў пакуль пададзена за Аляксандра Дэмбавецкага, губернатара Магiлёўскай вобласцi напрыканцы XIX стагоддзя, рэфарматара i навукоўца. Няшмат адстае ад яго пiсьменнiк, рэдактар i кiраўнiк першага беларускага ўрада Цiшка Гартны, жыццё якога завяршылася ў Магiлёве.

— Я ўсталяваў бы помнiк этнографу Еўдакiму Раманаву, — сказаў старшыня гарадскога Савета Валерый Свiстуноў. — А ўвогуле ўсталяваць помнiк — гэта добрая iдэя, вось зносiць — гэта ўжо дрэнная...

— На мой погляд, помнiка заслугоўваюць магiлёўскiя летапiсцы Трафiм Сурта i Юрый Трубнiцкi, — выказала сваё меркаванне галоўны рэдактар тэлеканала "Магiлёў-2" Алена Барысава, якая таксама атрымала лiст з просьбай паспрыяць усталяванню помнiка беларускаму дзеячу. — Толькi з iх летапiсаў мы ведаем пра жыццё магiлёўцаў на працягу некалькiх стагоддзяў. Яны пакiнулi пасля сябе лiтаратурны помнiк, i варта цяпер адзначыць iх уклад у магiлёўскую гiсторыю.

Iлона Iванова.

Праводзiцца вакцынацыя   Бясплатныя прышчэпкi ў Баранавiчах зроблены амаль 10 тыс. чалавек — тым, хто знаходзiцца ў групе рызыкi.

Супрацьгрыпозную вакцынацыю прайшлi i 20 % вучняў горада. А вось плацiць за прышчэпку насельнiцтва не спяшаецца. Платную вакцынацыю атрымалi толькi 20 чалавек. Можа, гэта звязана з тым, што прышчэпка каштуе 34 240 рублёў.

Сымон Свiстуновiч.

I самi чыгуначнiкi трапляюць пад колы цягнiкоў   На рэйках Вiцебскага аддзялення Беларускай чыгункi сёлета ўжо дзесяць чалавек загiнулi. Яшчэ больш людзей было траўмавана.

Як паведамiў "Звяздзе" памочнiк Вiцебскага транспартнага пракурора Васiль Якаўлеў, там, дзе нельга, мiж iншым ходзяць i самi работнiкi чыгункi. На гэта звярнулi ўвагу пракуроры i мiлiцыянеры падчас сумесных рэйдаў.

Некаторыя "смелыя" чыгуначнiкi падчас знаходжання ў забароненых месцах у раёне чыгункi загiнулi. Напрыклад, электрамеханiк Полацкай дыстанцыi сiгналiзацыi i сувязi ехаў на мапедзе ля чыгуначнага палатна. Не справiўся з кiраваннем i сутыкнуўся з дызель-цягнiком. Ад атрыманых траўмаў памёр па дарозе ў бальнiцу.

Менш чым праз два тыднi пад колы цягнiка трапiў яшчэ адзiн грамадзянiн, ён быў траўмаваны, калi цягнiк пачаў рухацца. А на станцыi Багушэўская мужчына ў нецвярозым стане з веласiпедам у руках вырашыў пералезцi праз рэйкi пад грузавым цягнiком. У вынiку чалавек атрымаў цяжкiя траўмы, яму ампутавалi руку...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Больш чым грыбоў у лесе   За выхадныя ў Маларыцкiм раёне ў рукi мiлiцыi i памежнiкаў трапiла вялiкая кантрабанда.

У лесе каля в. Печкi знайшлi каля тоны мёду, 120 лiстоў металу для дэкаратыўнага аздаблення, 10 рулонаў тканiны... — усяго на 140 млн рублёў. А ў жыхаркi в. Олтуш выявiлi рознай кантрабанды (посуд, запальнiчкi, касметыка, радыёпрыёмнiкi...) на 310 млн рублёў. А дробную кантрабанду, у межах 20—50 млн, пералiчваць не буду.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крычаве ўрачыста адкрыецца абноўлены мост праз раку Сож. Першы драўляны мост праз Сож у Крычаве з'явiўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Мост на жалезабетонных апорах пабудавалi ў 1955 годзе, але яго габарыты сёння лiчацца ўжо даволi сцiплымi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика