Жыватворны эфект суданскай ружы i японскiх грыбоў. 21.by

Жыватворны эфект суданскай ружы i японскiх грыбоў

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супраць стомленасцi i вiрусаў, для добрай мiкрафлоры i высокага тонусу — бiялагiчна актыўныя дабаўкi натуральнага паходжання айчыннай вытворчасцi

едыцына сведчыць пра тое, што сярэднестатыстычны працуючы гараджанiн Беларусi хутка стамляецца, нярэдка знаходзiцца ў стане працяглай стомленасцi. Можна меркаваць, што падобная праблема ўласцiвая i работнiкам сельскай гаспадаркi. Словам, усiм нам. Вядома i тое, што калi мы своечасова не атрымаем належную дапамогу, згаданае парушэнне перарасце ў стомленасць хранiчную, а яна суправаджаецца парушэннем сну, пагаршэннем памяцi, галаўным болем, мышачнай слабасцю i г.д. Словам, арганiзм паступова аслабне, а спадарожнiкамi ў такой сiтуацыi становяцца самыя розныя захворваннi, у тым лiку вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi i грып.

Паводле слоў урача-тэрапеўта Галiны МАЦIЕЎСКАЙ, сучаснаму чалавеку не абысцiся без прафiлактычнай фiтатэрапii — сiстэматычнага ўжывання бiялагiчна актыўных дабавак да ежы, вырабленых на аснове натуральнай прыроднай сыравiны. Такiя дабаўкi патрэбныя любому чалавеку. Па той простай прычыне, што нашаму арганiзму не хапае арганiчных рэчываў, якiя дапамагаюць падтрымлiваць агульны тонус, трымаць сябе ў добрай форме.

Згодна з Законам "Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў", бiядабаўкi прадаюцца як ў аптэчнай, так i ў звычайнай гандлёвай сетцы. Сапраўды, у нашай краiне фiтатэрапiя павiнна быць асаблiва даступнай, паколькi беларусы пражываюць ва ўмовах радыяцыйнага забруджання, а значыць, кожны з нас для захавання свайго здароўя мае пастаянную патрэбу ў адаптагенах, радыепратэктарах i iмунамадулятарах. У пэўнай ступенi вырашэнню гэтага пытання спрыяе фармацэўтычнае прадпрыемства "Дыялек", якое ўсю сваю медыцынскую прадукцыю выпускае з натуральнай раслiннай i жывёльнай сыравiны.

— Шэраг БАДаў завода мае шырокi спектр лекава-прафiлактычнага ўздзеяння, — тлумачыць Галiна Мацiеўская. — Напрыклад, сiропы гiбiскусу — суданскай ружы. Дзеля пашырэння паказанняў да прымянення такiх сiропаў яны выпускаюцца з экстрактамi салодкi, мацярдушкi, лафанту, чабору, шыпшыны. Эфект сiропаў абумоўлены лекавымi вартасцямi пералiчаных раслiн. Так, мацярдушка аказвае агульнаўмацавальнае, заспакаяльнае, жаўцягоннае, супрацьзапаленчае дзеянне, нармалiзуе работу страўнiкава-кiшачнага тракту. Лафант аказвае супрацьмiкробнае ўздзеянне, валодае супрацьвiруснай i супрацьзапаляльнай актыўнасцю.

Сумесна з Iнстытутам мiкрабiялогii Нацыянальнай акадэмii навук прадпрыемства распрацавала шэраг дабавак на аснове японскiх грыбоў шыi-такi i рэйшы, якiя маюць вялiкi тэрапеўтычны патэнцыял. Размова iдзе пра такiя дабаўкi, як рэйшыдзiн, дыяленцiн i iнш.

З лячэбнай мэтай перш-наперш прымяняюцца сродкi для адхарквання — незаменныя пры вострых i хранiчных захворваннях верхнiх дыхальных шляхоў, у тым лiку iнфекцыйна-запаляльнай прыроды, пры бранхiце i пнеўманii. Найбольш дзейснымi па медыцынскiх паказаннях тут будуць сiроп кораня салодкi, грудны элiксiр. Сюды ж варта дадаць апошнюю цiкавую распрацоўку "Дыялека", якая ўжо з'явiлася ў аптэках, "Сiроп ад кашлю з сiнюхай i салодкай" — прэпарат, зноў жа, раслiннага паходжання.

Важны аспект — рэабiлiтацыя арганiзма пасля хваробы. Не сакрэт, што ў розных галiнах аховы здароўя шырока прымяняюцца прэпараты, атрыманыя хiмiчным шляхам. Такiя лекi валодаюць шэрагам пабочных эфектаў, парушаюць функцыянаванне жыццёва важных органаў — мозгу, печанi, нырак, селязёнкi, сэрца, страўнiкава-кiшачнага тракту. I тут да месца будуць прэпараты групы зубiётыкаў — дыялакт, бiфiдумбактэрын, бiяфлор. Апошнi проста незаменны для падтрымкi i ўзнаўлення нармальнай мiкрафлоры пасля прымянення антыбiётыкаў цi перанесеных iнфекцыйных захворванняў. Спектр прымянення бiяфлору, дарэчы, даволi шырокi, а пабочнага эфекту ён не мае.

Застаецца дадаць, што пералiчаныя вышэй прэпараты ўжо ёсць у шэрагу аптэк. Нягледзячы на тое, што прадаюцца яны без рэцэпта, варта ўсё ж такi пракансультавацца з урачом або дасканала азнаёмiцца з iнструкцыяй.

Уладзiмiр КАРПУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супраць стомленасцi i вiрусаў, для добрай мiкрафлоры i высокага тонусу — бiялагiчна актыўныя дабаўкi натуральнага паходжання айчыннай вытворчасцi едыцына сведчыць пра тое, што сярэднестатыстычны працуючы гараджанiн Беларусi хутка стамляецца, нярэдка знаходзiцца ў стане працяглай стомленасцi. Можна меркаваць, што падобная праблема ўласцiвая i работнiкам сельскай гаспадаркi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика