Супрацьстаянне правага i левага. 21.by

Супрацьстаянне правага i левага

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялiкае касмiчнае супрацьстаянне Святла i Цемры, асэнсаванае ў традыцыйнай культуры як дыялог Жыцця i Смерцi, сталася вельмi прадуктыўным у "канструяваннi" абрадавых дзеянняў.

 Першыя дзеяннi ў жыццi толькi што народжанага дзiцяцi iмкнулiся выканаць на правы бок цi справа: яго ўкладвалi ў калыску цi ложачак на правы бок, прыкладвалi да грудзей мацi з правага боку i г.д. Гэтым самым людзi iмкнулiся паспрыяць развiццю дзiцяцi ў адпаведнасцi з традыцыйнымi ўяўленнямi пра шчаслiвыя лёс-долю.

 У народным асяроддзi станоўча ставiлiся да праварукiх людзей. Стаўленне да тых, хто валодаў навыкамi пiсаць левай рукой, заўсёды было насцярожана-стрыманым. Сёння навукоўцы ўсяго свету даказалi, што леўшуны — людзi, якiя ў большай меры валодаюць творчымi схiльнасцямi, чым праварукiя.

 Лiчылася: калi ўбачыць маладзiк першы раз з правага боку, то ўвесь месяц будзе спадарожнiчаць прыбытак, калi ж з левага — чакай непрыемнасцяў.

 Калi ўвесну пачуць першае кукаванне зязюлi справа — увесь год ва ўсiх справах i распачынаннях будзе спадарожнiчаць поспех, калi злева — не пашанцуе. А ў народзе казалi, што калi, пачуўшы зязюлю справа, загадаць самае патаемнае жаданне, яно абавязкова спраўдзiцца ў гэтым жа годзе.

 Дасведчаныя рыбакi i паляўнiчыя раiлi на рыбалцы i паляваннi ўсе падрыхтоўчыя дзеяннi выконваць з правай рукi.

 Добрая гаспадыня ведае, што стол заўсёды павiнен быць засланы абрусам. Вельмi строга сачылi за тым, якiм "бокам" яго паслалi. Выварат, цi "левы" бок абруса, сiмвалiзаваў "выключанасць" (рытуальнае выключэнне) з паўсядзённага жыцця: так засцiлалi толькi памiнальны стол.

 І сёння жыве народная прыкмета: калi чалавек, выходзячы з хаты, зачапiўся за парог правай нагой — гэта абяцае поспех, левай — няўдачу.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкае касмiчнае супрацьстаянне Святла i Цемры, асэнсаванае ў традыцыйнай культуры як дыялог Жыцця i Смерцi, сталася вельмi прадуктыўным у "канструяваннi" абрадавых дзеянняў. Першыя дзеяннi ў жыццi толькi што народжанага дзiцяцi iмкнулiся выканаць на правы бок цi справа: яго ўкладвалi ў калыску цi ложачак на правы бок, прыкладвалi да грудзей мацi з правага боку i г.д. Гэтым самым людзi iмкнулiся паспрыяць развiццю дзiцяцi ў адпаведнасцi з традыцыйнымi ўяўленнямi пра шчаслiвыя лёс-долю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика