Ляпис Трубецкой — гурт года ў Расii. 21.by

Ляпис Трубецкой — гурт года ў Расii

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускi калектыў зноў святкаваў трыумф на цырымонii ўручэння расiйскiх альтэрнатыўных узнагарод "RAMP". "Ляпiсы" атрымалi перамогу ў дзвюх намiнацыях — "Гурт года" i "Клiп года" ("Агеньчыкi"). Варта адзначыць, што канкурэнцыя была жорсткай — сярод iншых уладальнiкаў узнагарод, напрыклад, "ДДТ", "Lumen", "Amatory". Другiя прадстаўнiкi Беларусi, гурт "The Toobes", якi трапiў у лiк намiнантаў прэмii, узнагарод не атрымаў. А вось удзельнiкам каманды "Ляпiсаў", акрамя дзвюх прызавых статуэтак, лiдар гурта прэзентаваў па бутэльцы эксклюзiўнага пiва (кожнаму — сваю марку).

"У свой час мы адмовiлiся выступаць на прэмii "Залаты грамафон", бо разумелi: гэта не наша, — узгадаў пасля цырымонii Сяргей Мiхалок. — Летась, граючы пад фанеру на "Гукавой дарожцы", таксама адчувалi сябе не ў сваёй талерцы, таму на такiя кампрамiсы больш iсцi не будзем. А вось прэмiя RAMP — гэта сапраўды дарэчная i каштоўная для нас узнагарода. Не тое каб прызнанне "гуртам года" было вялiкай нечаканасцю, але, хлусiць не буду, усё адно вельмi прыемна!". Радасць перамогi музыкантам азмрочыў толькi той факт, што адразу некалькi ўдзельнiкаў гурта захварэлi — у тым лiку i Мiхалок. З-за гэтага "Ляпiсы" нават перанеслi адзiн канцэрт—прэзентацыю свайго новага альбома "Культпрасвет" — у Кiеве (з 5 лiстапада на 11 снежня). "Спяшаемся заспакоiць: гэта не свiны грып i нават не птушыны, — паведамляецца на афiцыйным сайце гурта".

Тры пахi "Атлантыкi"

Адным артыстам для паспяховага iснавання хапае сямi нот i трох акордаў, iншыя не стамляюцца эксперыментаваць i шукаць штосьцi новае. Салiст гурта "Atlantica" Алекс Дэвiд, напрыклад, вырашыў аздобiць сваю музыку пачатковай нотай, нотай сэрца i базавай — менавiта з гэтых нот складаюцца класiчныя парфумерныя кампазiцыi. Прычым iдэю стварэння iмяннога водару Алекс публiчна выказаў гэтай вясной, а ўжо восенню, не адкладваючы да святога нiколi, рэалiзаваў яе, i лiтаральна днямi паказаў вынiк — парфумерную лiнiю "Atlantica", створаную сумесна з беларуска-французскай кампанiяй "Dilis".

У калекцыю ўвайшлi 2 мужчынскiя водары i 1 — унiсэкс, прычым кожная туалетная вада адпавядае назвам хiтоў з трох iсных альбомаў гурта, атрымала назву хiта, перадаючы настрой канкрэтнай песнi: "Behind the destiny", "Taboo" i "Alpha & Omega". Для большага эфекту публiка на прэзентацыi ацэньвала ўсе тры парфумы ў комплексе — у суправаджэннi аднайменных песень. "Атлантычная" лiнiя стваралася ў Францыi — на поўднi краiны, дзе знаходзiцца парфумная сталiца свету горад Грас. І хоць дзеля складання трох iмянных кампазiцый давялося перабраць каля 120 розных пахаў, вынiкам засталiся задаволеныя — i кампанiя-вытворца, якая ўхвалiла здольнасць выканаўцы запамiнаць i адрознiваць пахi, i сам Алекс. Зрэшты, дызайн новай лiнii — матавыя флаконы з "марскiмi" адценнямi зялёнага, сiняга i жоўта-аранжавага, упакоўку з адтулiнай у выглядзе галькi i адначасова медыятара — прыдумалi беларусы.

Прадавацца ж iмянная парфума беларускага гурта пачне ўжо з гэтага тыдня, як у Беларусi, так i на знешнiх рынках.

Вядучая рубрыкі Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi калектыў зноў святкаваў трыумф на цырымонii ўручэння расiйскiх альтэрнатыўных узнагарод "RAMP". "Ляпiсы" атрымалi перамогу ў дзвюх намiнацыях — "Гурт года" i "Клiп года" ("Агеньчыкi"). Варта адзначыць, што канкурэнцыя была жорсткай — сярод iншых уладальнiкаў узнагарод, напрыклад, "ДДТ", "Lumen", "Amatory". Другiя прадстаўнiкi Беларусi, гурт "The Toobes", якi трапiў у лiк намiнантаў прэмii, узнагарод не атрымаў. А вось удзельнiкам каманды "Ляпiсаў", акрамя дзвюх прызавых статуэтак, лiдар гурта прэзентаваў па бутэльцы эксклюзiўнага пiва (кожнаму — сваю марку).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика