Салёнае срэбра. 21.by

Салёнае срэбра

17.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора лепшаму танцору, абсалютнаму чэмпiёну Беларусi па бальных танцах Андрэю Кiцуну (на фотаздымку) споўнiлася васямнаццаць гадоў. А пазаўчора ён стаў срэбным прызёрам Еўропы. Вядома ж, гэты тытул ён здабыў не адзiн, а ў пары з Юлiяй Крапчук. Мiнскi танцавальны дуэт упершыню ўзняў спартыўную Беларусь на гэткi высокi п'едэстал. Падзея адбылася ў мiнулыя лiстападаўскiя выхадныя на мiжнародным турнiры "Беларусь Open-2009". Андрэй — студэнт унiверсiтэта фiзiчнай культуры, Юлiя — мiнская школьнiца. Перамога, як яны прызнаюцца, далася нялёгка: былi i гузакi, i салёны пот, i слёзы за ўпушчанае першае месца. Праз месяц моладзевая пара паедзе ў Рыгу змагацца за званне чэмпiёнаў свету. Пажадаем Андрэю i Юлii, а таксама iхнiм трэнерам Паўлу Ярцаву i Марыне Баслык новых перамог на танцавальным паркеце!

У Мiнску прайшло самае грандыёзнае танцавальнае шоу "Беларусь Open". Сёлета гэта быў 5-ы юбiлейны турнiр.

Толькi пяты, але якi выдатны па змесце i вынiках: на гэтым турнiры вызначаўся чэмпiён Еўропы сярод танцавальнай моладзi. Мiнск невыпадкова называюць танцавальнай сталiцай Еўропы. Штогод мiнчан радуюць дзясяткi танцавальных фестываляў. Але "Беларусь "Open-2009" — сапраўдная падзея. Толькi колькасць краiн-удзельнiц сёлета сягае за дваццаць пяць. Пералiк iх зойме нямала часу, аднак адольвае спакуса назваць хоць некаторыя з тых, якiя ахвотна адгукнулiся на запрашэнне гаспадароў спартыўнага свята — Іспанiя, Данiя, Фiнляндыя, Англiя i нават Партугалiя.

Два днi спаборнiцтваў выявiлi шмат таленавiтай моладзi, вялiкi спартыўны азарт, незлiчоны аб'ём энэргii i эмоцый. Не ўяўляю, як спраўляецца журы з вызначэннем лепшых, калi на танцавальны паркет выходзяць дзясяткi пар у сваiх непаўторных касцюмах i экзатычных грымах?!. Калi ўтвараецца сапраўдны зорны вiр... У першы дзень спаборнiцтваў па праграме 10 танцаў у групе моладзь тытул чэмпiёнаў Еўропы атрымала расiйская пара Iлья Мазураў i Святлана Цiханава. Хоць Беларусь была прадстаўлена амаль сотняй танцавальных дуэтаў, ў фiнале за чэмпiёнскi тытул змагалiся толькi адна пара — прадстаўнiкi мiнскага танцавальнага клуба "Танга" Андрэй Кiцун i Юлiя Крапчук. Яны сталi срэбнымi чэмпiёнамi, саступiўшы пераможцам усяго два ачкi. Але дзякуючы менавiта iм Беларусь упершыню ўзнялася на гэткi высокi еўрапейскi п'едэстал — такога ў гiсторыi краiны, як адзначаюць спецыялiсты танцавальнага спорту, яшчэ не было. Андрэй i Таццяна даказалi, што яны невыпадкова з'яўляюцца абсалютнымi чэмпiёнамi краiны сярод моладзi ў бяспрэчна самым прыгожым вiдзе спорту. У тройку лiдараў увайшла таксама танцавальная пара з Польшчы, якiя былi дагэтуль чэмпiёнамi Свету. За два днi на "Беларусь "Open-2009" мiнскi глядач убачыў неверагоднае па энергетыцы i прыгажосцi мастацтва болей як 500 танцавальных пар.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора лепшаму танцору, абсалютнаму чэмпiёну Беларусi па бальных танцах Андрэю Кiцуну (на фотаздымку) споўнiлася васямнаццаць гадоў. А пазаўчора ён стаў срэбным прызёрам Еўропы. Вядома ж, гэты тытул ён здабыў не адзiн, а ў пары з Юлiяй Крапчук. Мiнскi танцавальны дуэт упершыню ўзняў спартыўную Беларусь на гэткi высокi п'едэстал. Падзея адбылася ў мiнулыя лiстападаўскiя выхадныя на мiжнародным турнiры "Беларусь Open-2009". Андрэй — студэнт унiверсiтэта фiзiчнай культуры, Юлiя — мiнская школьнiца. Перамога, як яны прызнаюцца, далася нялёгка: былi i гузакi, i салёны пот, i слёзы за ўпушчанае першае месца. Праз месяц моладзевая пара паедзе ў Рыгу змагацца за званне чэмпiёнаў свету. Пажадаем Андрэю i Юлii, а таксама iхнiм трэнерам Паўлу Ярцаву i Марыне Баслык новых перамог на танцавальным паркеце!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика