АБЗАЦ
17.11.2009
—
Новости Общества
|
Дзесяць жыхароў Вiцебска шпiталiзаваныя, яшчэ 15 атрымлiваюць амбулаторна прышчэпкi супраць шаленства з-за ўкусаў бяздомнага сабакi. Чорны сабака сярэднiх памераў пачаў атаку на гараджанаў звечара 12 лiстапада i працягваў яе ўвесь наступны дзень, кусаючы людзей на розных вулiцах горада. Людзi пачалi звяртацца ў траўмапункт, у вынiку прышчэпкi былi прызначаныя 25 гараджанам, з якiх 10 шпiталiзаваныя. Камунальныя службы пачалi адлоў бадзяжных сабак, i толькi ўвечары 15 лiстапада iм удалося злавiць жывёлiну, падобную, па апiсаннi, на тую, што пакусала людзей. Лабараторныя матэрыялы пасланыя на даследаванне. Сяржант тэрмiновай службы пацярпеў на вучэбных стрэльбах у Гродне НЗ адбылося ў 6-й асобнай мехбрыгадзе на Фолюшы. 20-гадовы вайсковец трэцяга перыяду тэрмiновай службы парушыў меры бяспекi. У момант, калi праводзiўся стрэл з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта РПГ-7В, ён перамяшчаўся без дазволу старшага камандзiра i апынуўся на небяспечнай адлегласцi ззаду. Хлопец пацярпеў ад гарачага выхлапу i пыжа. З траўмамi твару (рванымi ранамi скiвiцы) ён быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову, дзе яму зрабiлi аперацыю. Праводзiцца праверка. 13 лiстапада ў Заслаўi па вул. Савецкай невядомы вадзiцель легкавой аўтамашыны груба парушыў правiлы дарожнага руху i наехаў на 60-гадовую жанчыну, якая пераходзiла дарогу па пешаходным пераходзе. Пенсiянерка з траўмамi шпiталiзаваная. Вадзiцель з месца ДТЗ знiк, вядзецца яго пошук. ПОЎНЫ АБЗАЦ У Севастопалi пажанiлiся поўныя цёзкi. У Аляксандра i Аляксандры Валабуевых аказалiся аднолькавымi не толькi iмёны i прозвiшчы, але i адна на дваiх вулiца, школа i ўнiверсiтэт. Нават нарадзiлiся яны ў Севастопалi ў 1985 годзе. Жылi цёзкi на адной вулiцы, у суседнiх дварах, а iх кватэры размяшчалiся на шостым паверсе. Пазнаёмiлiся Валабуевы па iнтэрнэце. У ЗАГСе, куды яны прыйшлi падаваць заяву, не абышлося без казусаў. Сутыкнуўшыся з Аляксандрамi Валабуевымi, ды яшчэ з практычна аднолькавымi адрасамi, супрацоўнiкi ЗАГСа вымушаны былi дэталёва правяраць, цi не з'яўляюцца яны раднёй.У Данецку ў пятнiцу, 13-га, прайшоў чэмпiянат па паяданнi часнаку, цыбулi i перцу пад назвай "Стоп, грып!" Спачатку на хуткасць трэба было з'есцi адну цыбулiну, затым — галоўку часнаку, папярэдне абабраўшы зубкi. Не дазвалялася глытаць iх, трэба было старанна перажоўваць. І калi з першым заданнем справiлiся многiя, бар'ер з часнаком i перцам перакрочылi нямногiя. У фiнале за прыз у 1000 грыўняў змагалiся дзяўчына Алiна i студэнт Аляксандр. Фiналiстам трэба было на хуткасць з'есцi два перцы-чылi. У вынiку прызавыя iм давялося падзялiць памiж сабой — перац яны з'елi за 26 секундаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Севастопалi пажанiлiся поўныя цёзкi. У Аляксандра i Аляксандры Валабуевых аказалiся аднолькавымi не толькi iмёны i прозвiшчы, але i адна на дваiх вулiца, школа i ўнiверсiтэт. Нават нарадзiлiся яны ў Севастопалi ў 1985 годзе. Жылi цёзкi на адной вулiцы, у суседнiх дварах, а iх кватэры размяшчалiся на шостым паверсе. Пазнаёмiлiся Валабуевы па iнтэрнэце. У ЗАГСе, куды яны прыйшлi падаваць заяву, не абышлося без казусаў. Сутыкнуўшыся з Аляксандрамi Валабуевымi, ды яшчэ з практычна аднолькавымi адрасамi, супрацоўнiкi ЗАГСа вымушаны былi дэталёва правяраць, цi не з'яўляюцца яны раднёй.
|
|