На 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 10.529 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі. 21.by

На 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 10.529 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі

19.11.2009 09:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такія звесткі былі абнародаваныя аддзелам прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на пасяджэнні кансультатыўнага савета па маніторынгу і ацэнцы сітуацыі па ВІЧ/СНІД 18 лістапада ў Мінску.

На 100 тыс. насельніцтва Беларусі на 1 лістапада прыходзілася 108,9 ВІЧ‑інфікаванага. За 10 месяцаў 2009 года выяўлена 911 ВІЧ‑інфікаваных пацыентаў, за аналагічны перыяд мінулага года — 686.

У Мінску на 1 лістапада было зарэгістравана 1.469 выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі, у Гомельскай вобласці — 5.444, Мінскай — 1.369, Магілёўскай — 562, Брэсцкай — 756, Віцебскай — 511, Гродзенскай — 418.

Пераважная большасць ВІЧ‑інфікаваных — маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.

Агульная колькасць выпадкаў ВІЧ‑інфекцыі ў гэтай узроставай групе складае 7.083. Удзельная вага жанчын ад агульнай колькасці ВІЧ‑інфікаваных — 37,2%.

Асноўны шлях перадачы інфекцыі — парэнтэральны, пры ўвядзенні наркатычных рэчываў —53,3%. Апошнія тры гады назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці людзей, інфікаванне якіх адбылося ў выніку сексуальных кантактаў. За 10 месяцаў 2009 года палавым шляхам інфікавалася 76,7% ад усіх атрымаўшых ВІЧ.

Ад ВІЧ‑інфікаваных маці за ўсю гісторыю назірання з 1987 года нарадзілася 1.466 дзяцей, за 10 месяцаў 2009 года — 174 дзіцяці. 151 дзіцяці пацверджаны дыягназ ВІЧ‑інфекцыя, з іх восем памерла.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана 164 выпадкі ВІЧ‑інфекцыі сярод дзяцей да 14 гадоў.

Агульная колькасць выпадкаў СНІДу на 1 лістапада склала 1.720, з іх за 10 месяцаў 2009 года дыягназ упершыню быў пастаўлены 392 пацыентам (за 10 месяцаў 2008 года — 347). У стадыі СНІДу памерла 903 чалавекі.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана 1.824 лятальныя выпадкі сярод ВІЧ‑інфікаваных, за 10 месяцаў 2009 года — 292. 69,5% памерлых — наркаспажыўцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такія звесткі былі абнародаваныя аддзелам прафілактыкі ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на пасяджэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика