Свой чалавек у Заходняй Сібіры. 21.by

Свой чалавек у Заходняй Сібіры

19.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Ганаровым консулам Беларусі ў Цюменскай вобласці стаў Уладзімір Шугля

Нядаўна наш зямляк атрымаў адпаведнае пасведчанне. Варта нагадаць, што Уладзімір Шугля даўно мае неафіцыйны статут народнага дыпламата. Ён, у прыватнасці, узначальвае Каардынацыйную раду нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў Цюменскай вобласці і Цюменскую абласную грамадскую арганізацыю “Саюз-інтэграцыя братэрскіх народаў”.
“Заходне-Сібірскі край Расіі асвойвалі некалькіх пакаленняў беларусаў, — гаворыць Ула-дзімір Шугля. — За апошнія два стагоддзі было некалькі хваляў масавага перасялення беларусаў на сібірскія землі. Апошні раз гэта было звязана з асваеннем нафтагазавых радовішчаў. Многія ведаюць, што беларусы поўнасцю адбудавалі горад Лангепас. А ўвогуле цяпер на тэрыторыі Цюменскай вобласці пражывае каля 50 тысяч этнічных беларусаў”.
У новым сваім статусе Ула-дзімір Шугля будуе вялікія планы. Будзе працягнута і пашырана дзейнасць па ўмацаванні культурных сувязяў цюменцаў-беларусаў з этнічнай радзімай. Дарэчы, гэтая работа ў Цюменскай вобласці праводзіцца вельмі актыўна, менавіта за яе Уладзімір Шугля ў свой час быў узнагаро-джаны медалём Францыска Скарыны. Але найбольшую ўвагу ганаровы консул збіраецца надаць пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прычым да працы на гэтым кірунку ён абяцае падключыць усіх паплечнікаў па грамадскіх арганізацыях.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганаровым консулам Беларусі ў Цюменскай вобласці стаў Уладзімір Шугля.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика