Кальцо і пярсцёнак. 21.by

Кальцо і пярсцёнак

20.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нярэдка прадметам спрэчак з’яўляецца ўжыванне слова кальцо. Хтосьці запярэчыць: такога назоўніка ў нашай мове няма — ёсць кольца. А калі ж маецца на ўвазе ўпрыгажэнне, то пярсцёнак. Аднак, пагартаўшы слоўнікі беларускай мовы, мы прыйдзем да згоды, бо там можна знайсці і кольца, і кальцо. Прычым, слова кальцо мае больш значэнняў. Кальцом па-беларуску можна назваць, па-першае, прадмет, які мае форму акружнасці. Па-другое, увогуле тое, што мае форму такога прадмета. Вось прыклады для гэтых значэнняў: кальцо блакады, кальцо дыму, кальцо ланцуга. Дарэчы, можна казаць і кольца блакады, кольца дыму, кольца ланцуга.

Такім чынам, словы кольца і кальцо супадаюць у трох прыведзеных значэннях. Калі ж гаворка ідзе пра транспарт, то неабходна гаварыць трамвайнае кальцо, кальцо тралейбуса, даехаць да кальца.

Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нярэдка прадметам спрэчак з’яўляецца ўжыванне слова кальцо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика