Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі ад пнеўманіі памерлі 19 чалавек. 21.by

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі ад пнеўманіі памерлі 19 чалавек

20.11.2009 14:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі па стане на 19 лістапада вірус грыпу A (H1N1) выяўлены ў 13 чалавек, якія памерлі ад пнеўманіі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Ва ўсіх гэтых людзей была змешаная інфекцыя.

Зараз даследуюцца працэнтныя суадносіны вірусу грыпу А (H1N1) да іншых, якія былі ў арганізме памерлых.

Усяго ў краіне зарэгістравана 165 выпадкаў захворвання на пандэмічны грып A (H1N1), у тым ліку за час эпідэмічнага ўздыму захворвання — 139 выпадкаў(0,02% агульнай колькасці захварэлых на ВРВІ). Такая колькасць выпадкаў захворвання была зарэгістравана і на 16 лістапада. Згодна з афіцыйнымі звесткамі (на 4 лістапада), з 19 кастрычніка, пачатку ўздыму захворвання, ад пнеўманіі ў Беларусі памерлі 19 чалавек, у сямі з іх лабараторныя даследаванні пацвердзілі наяўнасць вірусу грыпу А (H1N1).

У Міністэрстве аховы здароўя зазначылі, што адсутнасць дынамікі ў выяўленні выпадкаў свінога грыпу звязана з тым, што ўсе выпадкі грыпу А (H1N1) не маюць патрэбы ў лабараторным пацвярджэнні, бо прынцыпы лячэння ўсіх форм грыпу аднолькавыя. На наяўнасць вірусу А (H1N1) правяраюць толькі хворых, грып у якіх праходзіць у цяжкай форме.

Колькасць зваротаў па медыцынскую дапамогу наконт ВРВІ значна знізілася, падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя. У некаторых кантрольных гарадах назіраецца зніжэнне эпідэміялагічнага ўзроўню.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на 16 лістапада адзначана зніжэнне ўзроўню захворвання ва ўсіх рэгіёнах краіны і ў сталіцы.

Паводле звестак санслужбы Мінска, за тыдзень з 9 па 15 лістапада на грып і ВРІ ў сталіцы захварэлі 49.227 чалавек, а з 2 па 8 лістапада — 64.669 чалавек. Пік захворвання прыпаў на 2 лістапада, калі да медыкаў з сімптомамі грыпу і ВРІ звярнуліся 14.333 чалавекі. Для параўнання, 9 лістапада захварэлых на ВРІ і грып было 12.175 чалавек. У аўторак, 17 лістапада, да медыкаў наконт грыпу і ВРІ ў сталіцы звярнуліся 6.469, у сераду, 18 лістапада, — 5.494, у чацвер, 19 лістапада, — 5.002 чалавекі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика