Лукашэнка дазволіў таніроўку задняга шкла транспарту
20.11.2009 17:19
—
Новости Общества
|
У Беларусі ў найбліжэйшы час дазволяць таніроўку задняга і задняга бакавога шкла транспарту ў адпаведнасці з міжнародным стандартам. Такое рашэнне прыняў 20 лістапада кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. На імя прэзідэнта паступалі шматлікія звароты з просьбай зняць абмежаванні на таніроўку задняга і задняга бакавога шкла транспартных сродкаў. Лукашэнка даў даручэнне ўважліва вывучыць гэтае пытанне з улікам міжнародных дакументаў і інтарэсаў грамадства. Дэталёва прааналізаваўшы меркаванне зацікаўленых дзяржорганаў і пажаданні грамадзян нашай краіны, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб тым, што ўжо ў самы бліжэйшы час будзе дазволена ўдзельнічаць у дарожным руху транспартным сродкам з заводской таніроўкай задняга і задняга бакавога шкла ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Лукашэнка даў даручэнне ўраду ў месячны тэрмін прадставіць яму на падпісанне праект адпаведнага указа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідучы насустрач шматлікім просьбам аўтааматараў.
|
|