Мiнчане атрымалi перадышку пасля першай грыпознай хвалi?
24.11.2009
—
Новости Общества
|
На мiнулым тыднi ў беларускай сталiцы працягвала знiжацца захваральнасць насельнiцтва на грып i вострыя рэспiраторныя iнфекцыi. Усяго за тыдзень з 16 па 22 лiстапада было зарэгiстравана 32 400 зваротаў хворых у медыцынскiя ўстановы з сiмптомамi прастуды. Для параўнання: на папярэднiм тыднi — 49 227, а два тыднi таму — 64 669 зваротаў. Самым напружаным днём для палiклiнiчных устаноў стаў па традыцыi панядзелак, калi да медыкаў звярнулiся 8218 чалавек. (у папярэднi панядзелак — больш як 12 тысяч). А далей паказчыкi зваротаў дзень за днём працягвалi змяншацца: у аўторак па медыцынскую дапамогу звярнулiся 6469 чалавек, у сераду — 5494, чацвер — 5002, пятнiцу — 4025, суботу — 1851 i ў нядзелю — 1341 чалавек. Дзецi i падлеткi ва ўзросце да 17 гадоў складаюць менш за палову ад агульнай колькасцi захварэлых — 12 435 чалавек. У бальнiцы за тыдзень давялося шпiталiзаваць 557 хворых з вострымi вiруснымi iнфекцыямi. Кожны дзень патрэба ў задзейнiчаннi стацыянарнай дапамогi працягвала змяншацца: калi ў панядзелак ў стацыянары былi шпiталiзаваныя 112 мiнчан, то ў суботу — ужо ўдвая менш. На папярэднiм тыднi (з 9 па 15 лiстапада) у стацыянары трапiлi 838 мiнчан, у якiх захворванне працякала ў цяжкай форме. А яшчэ на тыдзень раней колькасць шпiталiзаваных даходзiла ў сталiцы да тысячы чалавек за тыдзень. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi ў беларускай сталiцы працягвала знiжацца захваральнасць насельнiцтва на грып i вострыя рэспiраторныя iнфекцыi. Усяго за тыдзень з 16 па 22 лiстапада было зарэгiстравана 32 400 зваротаў хворых у медыцынскiя ўстановы з сiмптомамi прастуды. Для параўнання: на папярэднiм тыднi — 49 227, а два тыднi таму — 64 669 зваротаў
|
|