Пра вiртуозаў склейвання трэснутых кубкаў i не толькi. 21.by

Пра вiртуозаў склейвання трэснутых кубкаў i не толькi

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Большасць людзей не ўяўляе свайго жыцця без сям'i, без каханага чалавека. Знайсцi сваю пару бывае даволi няпроста. Яшчэ складаней разабрацца ў самiм сабе, у сваiх памкненнях, прыярытэтах, патрабаваннях да патэнцыйнага партнёра па жыццi. Часам асноўная перашкода на шляху да асабiстага шчасця — уласныя комплексы i страхi. Псiхолагi i астролагi паспрабавалi аб'яднаць свае веды чалавечай прыроды i склалi "Ключы да шчасця ў каханнi", заклiканыя дапамагчы мужчынам лепш зразумець сябе i дарагога iм чалавека.

Для паўнаты карцiны лепш не абмяжоўвацца толькi парадамi, якiя прапануюцца для вашага знака задыяка, а азнаёмiцца яшчэ i з рэкамендацыямi для суседзяў.

 

Для дасягнення гармонii ў рамантычных адносiнах Авенам трэба навучыцца тлумачыць партнёру свае ўчынкi. Памятаеце, што "я так жадаю" цi "так трэба" — гэта аргументы пераканаўчыя, але недастатковыя. Мужчына-Авен цэнiць тую жанчыну, якая захапляецца яго добрымi якасцямi гучней за iншых, шчодра адорвае яго сваёй увагай. Iснуе меркаванне, што Авены хутка губляюць цiкавасць да заваяваных вяршыняў, i доля праўды ў гэтым ёсць. Аднак перш чым накiравацца на новую вышыню, Авен паспявае як след сапсаваць жыццё папярэдняй.

Мужчынам-Цяльцам будзе карысна больш цiкавiцца справамi сваёй палавіны, праяўляць больш увагi да яе настрою, планаў i мараў. Такому мужчыну дастаткова мiмалётнага погляду на ўпадабаную жанчыну, каб зразумець, як складуцца адносiны i цi патрэбны яму яны. Абранай асобе застаецца толькi змiрыцца з рашэннем Цяльца: заляцаецца ён упарта i звычайна дамагаецца свайго. Прадстаўнiкi гэтага знака не любяць цяжкасцяў i iмкнуцца не парушаць агульнапрынятых традыцый. Менавiта таму яны звычайна ўстрымлiваюцца ад раманаў з замужнiмi дамамi, не сустракаюцца з некалькiмi дзяўчатамi адразу. Жанчыне варта паводзiць сябе гэтак жа годна i быць гатовай ахвяраваць уласнымi iнтарэсамi дзеля агульных мэтаў.

будзе карысна больш цiкавiцца справамi сваёй палавіны, праяўляць больш увагi да яе настрою, планаў i мараў. Такому мужчыну дастаткова мiмалётнага погляду на ўпадабаную жанчыну, каб зразумець, як складуцца адносiны i цi патрэбны яму яны. Абранай асобе застаецца толькi змiрыцца з рашэннем Цяльца: заляцаецца ён упарта i звычайна дамагаецца свайго. Прадстаўнiкi гэтага знака не любяць цяжкасцяў i iмкнуцца не парушаць агульнапрынятых традыцый. Менавiта таму яны звычайна ўстрымлiваюцца ад раманаў з замужнiмi дамамi, не сустракаюцца з некалькiмi дзяўчатамi адразу. Жанчыне варта паводзiць сябе гэтак жа годна i быць гатовай ахвяраваць уласнымi iнтарэсамi дзеля агульных мэтаў.

Блiзнятам варта заняцца вывучэннем уласных пачуццяў i паспрабаваць данесцi iнфармацыю аб iх да каханай, пачаць слухаць не толькi сябе, але i яе, сур'ёзна ставiцца да вартых увагi праблем. Атмасфера лёгкага флiрту пануе ўсюды, дзе з'яўляецца прадстаўнiк гэтага знака, яго "канёк" — сяброўскiя вечарынкi, на якiх так лёгка паказаць сябе ва ўсёй красе. Блiзняты часта захапляюцца жанчынамi, але разбiць сэрца такому мужчыну немагчыма: яшчэ нi ў кога не атрымлiвалася завалодаць усiмi яго пачуццямi i думкамi. Мужчына гэтага знака атрымлiвае вялiкае задавальненне, выпрабоўваючы адносiны на трываласць. Тым не менш, менавiта з Блiзнятамi жанчыны звычайна "расстаюцца сябрамi", i нават час ад часу ходзяць на рамантычныя спатканнi ўжо пасля таго, як прызнаюцца сабе, што ў адносiнаў няма i не можа быць будучынi.

варта заняцца вывучэннем уласных пачуццяў i паспрабаваць данесцi iнфармацыю аб iх да каханай, пачаць слухаць не толькi сябе, але i яе, сур'ёзна ставiцца да вартых увагi праблем. Атмасфера лёгкага флiрту пануе ўсюды, дзе з'яўляецца прадстаўнiк гэтага знака, яго "канёк" — сяброўскiя вечарынкi, на якiх так лёгка паказаць сябе ва ўсёй красе. Блiзняты часта захапляюцца жанчынамi, але разбiць сэрца такому мужчыну немагчыма: яшчэ нi ў кога не атрымлiвалася завалодаць усiмi яго пачуццямi i думкамi. Мужчына гэтага знака атрымлiвае вялiкае задавальненне, выпрабоўваючы адносiны на трываласць. Тым не менш, менавiта з Блiзнятамi жанчыны звычайна "расстаюцца сябрамi", i нават час ад часу ходзяць на рамантычныя спатканнi ўжо пасля таго, як прызнаюцца сабе, што ў адносiнаў няма i не можа быць будучынi.

Ракам часам варта мяняць сваё стаўленне да сiтуацыi. Памятайце, што прыгнечаны стан не з'яўляецца натуральнай часткай вашага жыцця, i ад яго можна пазбавiцца, калi прыкласцi пэўныя намаганнi. Ракi мараць мець шмат сяброў, але з-за сваёй сарамлiвасцi заводзяць новыя знаёмствы толькi пры самых спрыяльных абставiнах. Прадстаўнiкi гэтага знака высока цэняць спакой, таму не стануць выпрабоўваць цярпенне сваёй выбраннiцы капрызамi, прыдзiркамi i сваркамi, затое не прапусцяць магчымасцi пацешыць яе камплiментам цi падарункам. Выбраннiцы Рака давядзецца змiрыцца з тым, што ў яго ёсць сакрэты — яны могуць быць зусiм бяскрыўднымi, але нi ў якiм разе не павiнны быць рассакрэчаны. Прадстаўнiкi гэтага знака па-свойму iнэртныя i не любяць прымаць рашэннi.

часам варта мяняць сваё стаўленне да сiтуацыi. Памятайце, што прыгнечаны стан не з'яўляецца натуральнай часткай вашага жыцця, i ад яго можна пазбавiцца, калi прыкласцi пэўныя намаганнi. Ракi мараць мець шмат сяброў, але з-за сваёй сарамлiвасцi заводзяць новыя знаёмствы толькi пры самых спрыяльных абставiнах. Прадстаўнiкi гэтага знака высока цэняць спакой, таму не стануць выпрабоўваць цярпенне сваёй выбраннiцы капрызамi, прыдзiркамi i сваркамi, затое не прапусцяць магчымасцi пацешыць яе камплiментам цi падарункам. Выбраннiцы Рака давядзецца змiрыцца з тым, што ў яго ёсць сакрэты — яны могуць быць зусiм бяскрыўднымi, але нi ў якiм разе не павiнны быць рассакрэчаны. Прадстаўнiкi гэтага знака па-свойму iнэртныя i не любяць прымаць рашэннi.

Леў заўсёды думае, што з'яўляецца лiдарам у адносiнах, аднак у сапраўднасцi адказнасць за iх развiццё звычайна кладзецца на плечы яго выбраннiцы. Ён паважае ў сваёй даме такiя "мужчынскiя" рысы характару, як сiла волi, мэтанакiраванасць, але нiколi не дазволiць выкарыстоўваць iх супраць сябе. Iльвы рэдка даюць адносiнам другi шанец; калi ў вас усё ж атрымалася гэтага дамагчыся, памятайце, што Львы па-свойму мсцiвыя, i будзьце напагатове. Завалодаць увагай Iльва можа толькi выбiтная асоба: прывабная, разумная, надзеленая экстраардынарнымi дзелавымi якасцямi, паспяховая ў сваёй галiне. Гэта павiнна быць зорка, але зорка, згодная прыцiшыць свой бляск на фоне яго царскай вялiкасцi.

заўсёды думае, што з'яўляецца лiдарам у адносiнах, аднак у сапраўднасцi адказнасць за iх развiццё звычайна кладзецца на плечы яго выбраннiцы. Ён паважае ў сваёй даме такiя "мужчынскiя" рысы характару, як сiла волi, мэтанакiраванасць, але нiколi не дазволiць выкарыстоўваць iх супраць сябе. Iльвы рэдка даюць адносiнам другi шанец; калi ў вас усё ж атрымалася гэтага дамагчыся, памятайце, што Львы па-свойму мсцiвыя, i будзьце напагатове. Завалодаць увагай Iльва можа толькi выбiтная асоба: прывабная, разумная, надзеленая экстраардынарнымi дзелавымi якасцямi, паспяховая ў сваёй галiне. Гэта павiнна быць зорка, але зорка, згодная прыцiшыць свой бляск на фоне яго царскай вялiкасцi.

Дзевы высока цэняць надзейнасць, iх не палохаюць прадказальнасць, руцiна i нуда. У адносiнах з прадстаўнiком гэтага знака жанчына не знойдзе буры страсцяў i ўрагана эмоцый, але зможа атрымлiваць асалоду ад камфортнага i прыемнага надвор'я ў хаце. Мужчына-Дзева з'яўляецца лiдарам у адносiнах, нават калi дэкларуе раўнапраўе i дэмакратыю, проста таму, што на яго баку самыя лепшыя саюзнiкi — непахiсная ўпэўненасць ва ўласнай слушнасцi i ўменне прыводзiць неабвержныя аргументы ў абарону свайго пункту гледжання. Праблема многiх мужчын-Дзеваў у тым, што яны занадта добра бачаць уласныя недахопы i вельмi часта лiчаць сябе нявартым кахання цi ўвагi таго цi iншага чалавека. Дзевы рэдка церпяць расчараваннi рамантычнага характару — але ўжо калi гэта здараецца, то прымае характар сусветнай катастрофы.

высока цэняць надзейнасць, iх не палохаюць прадказальнасць, руцiна i нуда. У адносiнах з прадстаўнiком гэтага знака жанчына не знойдзе буры страсцяў i ўрагана эмоцый, але зможа атрымлiваць асалоду ад камфортнага i прыемнага надвор'я ў хаце. Мужчына-Дзева з'яўляецца лiдарам у адносiнах, нават калi дэкларуе раўнапраўе i дэмакратыю, проста таму, што на яго баку самыя лепшыя саюзнiкi — непахiсная ўпэўненасць ва ўласнай слушнасцi i ўменне прыводзiць неабвержныя аргументы ў абарону свайго пункту гледжання. Праблема многiх мужчын-Дзеваў у тым, што яны занадта добра бачаць уласныя недахопы i вельмi часта лiчаць сябе нявартым кахання цi ўвагi таго цi iншага чалавека. Дзевы рэдка церпяць расчараваннi рамантычнага характару — але ўжо калi гэта здараецца, то прымае характар сусветнай катастрофы.

Шалi звычайна адчуваюць сябе вельмi дыскамфортна, калi вымушаны хоць ненадоўга расстацца з партнёрам — уявiце, як нялёгка тым, хто не сустрэў чалавека, якi выклiкаў бы рамантычныя пачуццi. Шалям рэдка даводзiцца задумвацца пра тое, як завязаць знаёмства з упадабанай жанчынай — на пачатковым этапе рамантычных адносiнаў прадстаўнiкам гэтага знака вельмi шанцуе, абставiны складваюцца спрыяльным для iх чынам. На жаль, пры сутыкненнi з першымi цяжкасцямi мужчына-Шалi ўпадае ў панiку i губляецца. Менавiта таму найбольш працяглымi звычайна з'яўляюцца адносiны Шаляў з дамамi дзейнымi, энергiчнымi, здольнымi прымаць рашэннi i браць на сябе адказнасць у крытычных сiтуацыях.

звычайна адчуваюць сябе вельмi дыскамфортна, калi вымушаны хоць ненадоўга расстацца з партнёрам — уявiце, як нялёгка тым, хто не сустрэў чалавека, якi выклiкаў бы рамантычныя пачуццi. Шалям рэдка даводзiцца задумвацца пра тое, як завязаць знаёмства з упадабанай жанчынай — на пачатковым этапе рамантычных адносiнаў прадстаўнiкам гэтага знака вельмi шанцуе, абставiны складваюцца спрыяльным для iх чынам. На жаль, пры сутыкненнi з першымi цяжкасцямi мужчына-Шалi ўпадае ў панiку i губляецца. Менавiта таму найбольш працяглымi звычайна з'яўляюцца адносiны Шаляў з дамамi дзейнымi, энергiчнымi, здольнымi прымаць рашэннi i браць на сябе адказнасць у крытычных сiтуацыях.

Скарпiёны ўмеюць падабацца i надзелены выдатнай прывабнасцю, але раманы Скарпiёнаў рэдка апраўдваюць iх чаканнi. Для прадстаўнiкоў гэтага знака сувязь з жанчынай — гэта неад'емная частка жыцця, а таксама невычэрпная крынiца цяжкасцяў, у якiх Скарпiён чэрпае своеасаблiвае задавальненне. Яго цiкавяць складаныя натуры, апантаныя супярэчлiвымi жаданнямi. Мужчыны, якiя нарадзiлiся пад гэтым знакам, несвядома выбiраюць адносiны "без будучынi", небяспечныя шляхi i рызыкоўныя прыгоды, пры гэтым яны не перастаюць пераконваць сябе i навакольных у тым, што iмкнуцца якраз да стабiльнасцi i надзейнасцi. Стамiўшыся ад бясконцых паядынкаў, Скарпiён можа шукаць суцяшэння ў абдымках цiхай летуценнiцы, трапяткой i непатрабавальнай феi, гатовай на ўсё дзеля свайго ўладара. Але гэткiмi бясхмарнымi адносiнамi ён насычаецца хутка i зноў выпраўляецца туды, дзе "ўсё няпроста".

ўмеюць падабацца i надзелены выдатнай прывабнасцю, але раманы Скарпiёнаў рэдка апраўдваюць iх чаканнi. Для прадстаўнiкоў гэтага знака сувязь з жанчынай — гэта неад'емная частка жыцця, а таксама невычэрпная крынiца цяжкасцяў, у якiх Скарпiён чэрпае своеасаблiвае задавальненне. Яго цiкавяць складаныя натуры, апантаныя супярэчлiвымi жаданнямi. Мужчыны, якiя нарадзiлiся пад гэтым знакам, несвядома выбiраюць адносiны "без будучынi", небяспечныя шляхi i рызыкоўныя прыгоды, пры гэтым яны не перастаюць пераконваць сябе i навакольных у тым, што iмкнуцца якраз да стабiльнасцi i надзейнасцi. Стамiўшыся ад бясконцых паядынкаў, Скарпiён можа шукаць суцяшэння ў абдымках цiхай летуценнiцы, трапяткой i непатрабавальнай феi, гатовай на ўсё дзеля свайго ўладара. Але гэткiмi бясхмарнымi адносiнамi ён насычаецца хутка i зноў выпраўляецца туды, дзе "ўсё няпроста".

Жыццё Стральцоў стане значна лягчэйшым, калi ў рамантычных адносiнах яны будуць кiравацца не толькi эмоцыямi, але i разумным сэнсам. Стральцы ахвотна заводзяць знаёмствы на спартыўных мерапрыемствах, вечарынах i святах — там, дзе збiраюцца людзi вясёлыя, жыццярадасныя i не заклапочаныя рашэннем сусветных праблем. Такому мужчыну не патрэбныя цяжкасцi, i пра гэта ён абавязкова паведамiць сваёй выбраннiцы. Стралец сам не заўважыць, як закахаецца. На жаль, прадстаўнiкi гэтага знака дрэнна разбiраюцца ў людзях i занадта давяраюць першаму ўражанню — менавiта таму яны могуць апынуцца ў палоне сквапных, разважлiвых i не пераборлiвых у сродках дасягнення мэты асобаў.

Дасягнуць паразумення з каханым чалавекам Казярогам перашкаджае празмерная самадысцыплiна, якая не дазваляе праяўляць пачуццi i эмоцыi, калi гэта неабходна. Казярогi не вераць у каханне з першага позiрку i лiчаць, што стабiльныя адносiны магчымыя толькi памiж людзьмi аднаго сацыяльнага пласта, якiя маюць блiзкiя мэты i погляды на жыццё. Яны аддаюць перавагу знаёмствам "у сваiм коле" — там, дзе вучацца цi працуюць, у кампанii, аб'яднанай агульным захапленнем, цi на мерапрыемствах, на якiх збiраюцца аднадумцы. Казярог нiколi не даверыцца жанчыне, пакуль не пераканаецца ў яе надзейнасцi, сур'ёзнасцi яе пачуццяў, здольнасцi быць добрай жонкай i мацi. Прадстаўнiкi гэтага знака сур'ёзна ставяцца да свайго жыцця i не збiраюцца рызыкаваць, нават калi сэрца iх перапоўнена каханнем. Калi Казярог расчараваўся ў сваёй выбраннiцы, ён не спынiць адносiнаў неадкладна, але падвядзе iх да лагiчнага завяршэння, не пакiнуўшы нiводнага шанцу на вяртанне згубленага.

Адна з найбольш сур'ёзных праблем для Вадалея — знайсцi гармонiю памiж iмкненнем да новага, жаданнем знайсцi ўласны шлях i жаданнем выканаць традыцыi, пазбегнуць усяго, што можа справакаваць канфлiкты з навакольнымi. Вадалей распешчаны ўвагай жанчын i звычайна выбiрае з асобаў, якiя праяўляюць да яго цiкавасць, самую прывабную, але i з iншымi захоўвае сяброўскiя адносiны. Мужчыны, якiя нарадзiлiся пад гэтым знакам, звычайна дазваляюць кахаць сябе, захоўваючы пры гэтым унутраную волю i некалькi адасобленае стаўленне да рэчаiснасцi. Вадалей не выпрабоўвае цярпенне выбраннiцы сваiмi капрызамi — ён проста паведамляе пра свае жаданнi i чакае iх неадкладнага выканання. Пры гэтым Вадалеi — зусiм не раўнадушныя манiпулятары. Яны могуць закахацца, але ў большасцi выпадкаў пачуццё з'яўляецца толькi крынiцай творчага натхнення, а не нагодай адмовiцца ад старых адносiнаў, звыклых i камфортных, i пачаць новыя, непрадказальныя. Вадалеi рвуць сувязi, ад якiх стамiлiся, iмгненна i рашуча — i гэтак жа рашуча iх аднаўляюць. Прадстаўнiкам гэтага знака ўласцiва ўменне сыходзiць i вяртацца, звычайна яны досыць хутка становяцца вiртуозамi склейвання трэснутых кубкаў.

Рыбам дасягнуць гармонii ў асабiстым жыццi часам перашкаджае залiшняя бестурботнасць, iмкненне перакласцi адказнасць на плечы iншых, пакiнуўшы сабе толькi асалоду i радасць. Мужчына-Рыбы закаханы заўсёды, хоць яго выбраннiца можа нават не падазраваць пра гэта. Свае пачуццi ён выяўляе гэтак дзiўна, што дама можа западозрыць што заўгодна, але нiяк не рамантычную цiкавасць. Мужчына-Рыбы рэдка заўважае, што яго кахаюць; ён можа шчыра меркаваць, што жанчына клапоцiцца пра яго з чыстага альтруiзму i зусiм нiчога не мае на ўвазе, робячы недвухсэнсоўныя прызнаннi. Любоўныя адносiны з мужчынамi, якiя нарадзiлiся пад гэтым знакам, заўсёды поўныя намёкаў, туману i бескарыслiвага клопату. Яны схiльныя перакладаць на плечы сваёй выбраннiцы рашэнне паўсядзённых праблем, а самi шукаюць адказы на глабальныя пытаннi Сусвету. Спроба жанчыны змянiць сiтуацыю, прымусiць мужчыну ўзяць на сябе адказнасць за жыццё сям'i можа прывесцi толькi да пагаршэння, а затым i да разрыву адносiнаў.

дасягнуць гармонii ў асабiстым жыццi часам перашкаджае залiшняя бестурботнасць, iмкненне перакласцi адказнасць на плечы iншых, пакiнуўшы сабе толькi асалоду i радасць. Мужчына-Рыбы закаханы заўсёды, хоць яго выбраннiца можа нават не падазраваць пра гэта. Свае пачуццi ён выяўляе гэтак дзiўна, што дама можа западозрыць што заўгодна, але нiяк не рамантычную цiкавасць. Мужчына-Рыбы рэдка заўважае, што яго кахаюць; ён можа шчыра меркаваць, што жанчына клапоцiцца пра яго з чыстага альтруiзму i зусiм нiчога не мае на ўвазе, робячы недвухсэнсоўныя прызнаннi. Любоўныя адносiны з мужчынамi, якiя нарадзiлiся пад гэтым знакам, заўсёды поўныя намёкаў, туману i бескарыслiвага клопату. Яны схiльныя перакладаць на плечы сваёй выбраннiцы рашэнне паўсядзённых праблем, а самi шукаюць адказы на глабальныя пытаннi Сусвету. Спроба жанчыны змянiць сiтуацыю, прымусiць мужчыну ўзяць на сябе адказнасць за жыццё сям'i можа прывесцi толькi да пагаршэння, а затым i да разрыву адносiнаў.

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць людзей не ўяўляе свайго жыцця без сям'i, без каханага чалавека. Знайсцi сваю пару бывае даволi няпроста. Яшчэ складаней разабрацца ў самiм сабе, у сваiх памкненнях, прыярытэтах, патрабаваннях да патэнцыйнага партнёра па жыццi. Часам асноўная перашкода на шляху да асабiстага шчасця — уласныя комплексы i страхi. Псiхолагi i астролагi паспрабавалi аб'яднаць свае веды чалавечай прыроды i склалi "Ключы да шчасця ў каханнi", заклiканыя дапамагчы мужчынам лепш зразумець сябе i дарагога iм чалавека.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика