Элегантны кляштар базыльян у Барунах ператварылі ў прыбіральню
24.11.2009 00:12
—
Новости Общества
|
Вёску Баруны на Ашмяншчыне ведаюць перш за ўсё дзеля шыкоўнага касцёлу пачатку XVIII стагоддзя. Вялічэзны храм ніколі не бывае пустым, і для маленькай вёскі выглядае добра дагледжаным. Але ўвагу фатографа НН прыцягнуў будынак, што знаходзіцца аккурат за касцёлам. Збудаваны напрыканцы XVIII стагоддзя, ён напачатку належаў базыльянам. За Расеей яго перадалі праваслаўным; у мінулым стагоддзі там працавалі настаўніцкая семінарыя, сельсавет, дзіцячы інтэрнат, дом культуры. Сёння будынак закінуты і больш нагадвае прыбіральню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шакуючы фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
|
|