У Мінск прыляцеў Дзмітры Мядзведзеў
27.11.2009 12:25
—
Новости Общества
|
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам. Ён возьме ўдзел у Міждзяржаўным савеце Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Чакаецца, што на саміце адбудзецца падпісанне дакументаў, якія павінны пакласці пачатак функцыянаванню Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні па фарміраванні ў перспектыве адзінай эканамічнай прасторы. Для ўдзелу ў Міждзяржсавеце ЕўрАзЭС у Мінск 25 і 26 лістапада таксама прыбылі кіраўнікі іншых краін, якія ўваходзяць у супольнасць: прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў. Акрамя таго, у беларускую сталіцу прыляцеў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, які возьме ўдзел у Міждзяржсавета ў якасці назіральніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам.Ён возьме ўдзел у Міждзяржаўным савеце Еўразійскай эканамічнай супольнасці...
|
|