Звяздарыначка
01.12.2009
—
Новости Общества
|
Працягваецца штотыднёвая вiктарына, адказы на пытаннi якой, нагадаем, вы можаце дасылаць у рэдакцыю двума шляхамi: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыi (220013 г. Мiнск, вул. Хмяльнiцкага, 10-а) i на рэдакцыйную электронную скрыню (info@zvyazda.minsk.by). Удзельнiчайце i перамагайце! Хочацца верыць, што вы ўпадабаеце гэтую новую iнтэрактыўную iнтэлект-рубрыку! Вядучы рубрыкi Мiкола ТАМАШЭВІЧ.
дзявяты тур віктарыны
2. Якiя архiтэктурныя помнiкi Беларусi ўваходзяць у спiс ЮНЭСКА? 3. Аб мастацкiм прызначэннi гэтага горада сведчыць у тым лiку i тое, што ў iм праходзiлi першыя кiнасеансы на тэрыторыi Беларусi. Што гэта за горад i калi адбыўся першы кiнасеанс? 4. Якi пiсьменнiк стварыў "летапiс айчыннай багны" ды "прапiсаў" беларусаў на балоце? 5. Колькi гербаў, сцягоў i гiмнаў было ў Рэспублiкi Беларусь? 6. Вялiкi князь лiтоўскi, генiяльны палкаводзец, таленавiты дыпламат i дзяржаўны будаўнiк, якi павялiчыў памеры нашай краiны больш чым у 2 разы. Ён забiў сваю знакамiтую дзiду ў сцяну маскоўскага Крамля, чым сiмвалiчна прадэманстраваў моц ВКЛ. Хто гэта (здагадайцеся па малюнку)? 7. Гэтая лiтара кiрылiчнага алфавiта ўпершыню пачала выкарыстоўвацца ў XIX стагоддзi, а сёння ёй нават усталяваны помнiк у Полацку. Што гэта за лiтара?
9. Да якога года БДУ меў статус Мiнiстэрства? 10. Як, паводле падання, звалi продкаў сучасных людзей, што лёгка вырывалi велiзарныя дрэвы з каранямi i перакiдвалiся праз усю Зямлю сякерамi? 11. Нацыянальная святыня беларусаў, створаная ў сярэдзiне XII стагоддзя, што захоўвала ў сабе кавалачкi Крыжа Гасподняга з кроплямi Iсусавай крывi, была прызначана напаўняць жыццёвай сiлай душы жыхароў Беларусi ды знiкла падчас Вялiкай Айчыннай вайны. Што гэта?
13. Якi вiд гандлёвых шляхоў да пачатку XIX стагоддзя з'яўляўся на беларускiх землях прыярытэтным пры вядзеннi замежнага гандлю? АДКАЗЫ НА СЁМЫ ТУР ВIКТАРЫНЫ: 1. "Казюкi" (фэст Святога Казiмiра праходзiў 4 сакавiка) 2. "Багародзiца" 3. "Белыя росы" 4. "Ладдзя Роспачы". Уладзiмiр Караткевiч 5. Свяцкi палац 6. Ян Булгак 7. З Чэхii 8. "БелГрад" 9. У вынiку пераходу Савецкай Расii ў 1918 годзе на Грыгарыянскi каляндар, што ўмомант перавяло ўсю краiну на 14 дзён наперад 10. Той Свет (месца пад зямлёй, дзе жылi злыя духi ды бажкi), Гэты Свет (месца на зямлi, дзе жылi хатнiя духi, з якiмi даводзiлася сустракацца штодзень), Багонь (нябеснае гаспадарства, што размяшчаецца па-над зямлёю) 11. Жыровiцкi абраз Божай мацi 12. "Песняры" 13. Астравецкая пляцоўка P.S. Гэты тур вiктарыны, мяркуючы па вашых адказах, быў даволi цяжкiм. Асаблiва шмат няправiльных адказаў паступiла на першае i дзясятае пытаннi (дарэчы, вельмi цiкава было чытаць вашы меркаваннi наконт светападзелу беларусаў — шмат абгрунтаваных мiфалагiчных версiй). I, у дадатак, часам недакладнасцi ўзнiкалi i з вызначэннем зыходнага пункта грашовай адзiнкi: часта "пражскi" грош вы накiроўвалi ў Iталiю... Нягледзячы на вельмi шчыльныя вынiкi наверсе "пiрамiды", у агульным залiку пакуль першае месца дзеляць памiж сабой Дар'я Вашкевiч i Аляксей Глiнскi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца штотыднёвая вiктарына, адказы на пытаннi якой, нагадаем, вы можаце дасылаць у рэдакцыю двума шляхамi: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыi (220013 г. Мiнск, вул. Хмяльнiцкага, 10-а) i на рэдакцыйную электронную скрыню (info@zvyazda.minsk.by). Удзельнiчайце i перамагайце! Хочацца верыць, што вы ўпадабаеце гэтую новую iнтэрактыўную iнтэлект-рубрыку!
|
|