Сусветны банк дасць яшчэ грошай
04.12.2009 08:47
—
Новости Общества
|
Сусветны банк (СБ) у 2010—2011 гадах павялічыць штогод даступны аб"ём фінансавай дапамогі Беларусі са 100 млн. да 250 млн. даляраў ЗША. Гэта прадугледжана ўдакладненай Стратэгіяй супрацоўніцтва Беларусі і Сусветнага банка на 2008—2011 гады, паведаміў 3 снежня ў Мінску дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і УкраіныеСБ Марцін Райзер на сустрэчы з намеснікам прэм"ер-міністра Беларусі Андрэем Кабяковым. «Гэта дазваляе ўзмацніць сумесную працу над узаемавыгаднымі праектамі», — падкрэсліў Райзер. Беларусь звярнулася да Сусветнага банка па фінансаванне для падтрымання інвестыцыйных праграм урада ў сектарах аўтамабільных дарог і чыгункі, а таксама фінансавання для праекта па рэабілітацыі раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Абноўленая стратэгія супрацоўніцтва прадугледжвае, што Сусветны банк у 2011 годзе можа выдзеліць Беларусі яшчэ адну пазыку на мэты развіцця ў аб"ёме 100 млн. даляраў пры ўмове прагрэсу ў сферы структурных рэформ. Разам з тым, як заявіў 3 снежня журналістам міністр фінансаў Андрэй Харкавец, урад пакуль з такой просьбай да СБ не звяртаўся. «Запазычанні вызначаюцца перш за ўсё патрэбай ў іх. Ясна, што тыя ўмовы, якія прадастаўляе нам сёння Сусветны банк, — адны з найбольш камфортных і зручных для пазычальніка. Таму мы зацікаўлены ў прыцягненні новых рэсурсаў, але іх аб"ём будзе залежаць ад сум, у якіх мы будзем мець патрэбу», — сказаў міністр. *** Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За гэты час краіне было выдзелена 643 млн. даляраў ЗША на рэалізацыю дзевяці праектаў; каля 30 нацыянальных праграм атрымалі грантавую падтрымку на агульную суму 18 млн. даляраў ЗША. Цяпер Беларусь выкарыстоўвае сродкі СБ для фінансавання чатырох праектаў па развіцці інфраструктуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны банк у 2010—2011 гадах павялічыць штогод даступны аб'ём фінансавай дапамогі Беларусі да 250 млн. даляраў ЗША.
|
|