Лукашэнка павіншаваў музей Якуба Коласа з 50‑годдзем. 21.by

Лукашэнка павіншаваў музей Якуба Коласа з 50‑годдзем

04.12.2009 10:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага літаратурна‑мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 50‑гадовым юбілеем гэтай установы.

«За гэты перыяд музей ператварыўся ў сапраўдную скарбніцу жыццёвай і творчай спадчыны класіка айчыннай літаратуры.

У яго залах перад наведвальнікамі паўстае шматгранны вобраз знакамітага пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, вучонага, педагога, які да апошніх хвілін шчыра і самааддана служыў Радзіме», — адзначаецца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў супрацоўнікам музея поспехаў у высакароднай справе захоўвання скарбаў нацыянальнай літаратуры, ажыццяўлення новых планаў, здароўя і дабрабыту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага літаратурна‑мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 50‑гадовым юбілеем гэтай установы.«За гэты перыяд...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика