Адкрыўся з’езд саюзных пісьменнікаў + фота
04.12.2009 14:31
—
Новости Общества
|
4 снежня ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адкрыўся ўстаноўчы з’езд пісьменнікаў Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. У працы з’езда бяруць удзел больш чым 400 чалавек, у тым ліку каля 100 дэлегатаў — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. На з’езд запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, СМІ і творчых саюзаў, у тым ліку Саюза беларускіх пісьменнікаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, а таксама грамадскія дзеячы і дыпламаты. Ініцыятарамі з’езда выступілі вядомыя беларускія і расійскія пісьменнікі Валерый Ганічаў, Уладзімір Гніламёдаў, Ягор Ісаеў, Уладзімір Карпаў, Сяргей Міхалкоў, Валянцін Распуцін, Алесь Савіцкі і Мікалай Чаргінец. Ідэя правядзення форуму падтрыманая прэзідэнтамі дзвюх краін, Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. На з’ездзе плануецца абраць кіраўніцтва новага творчага аб’яднання, вызначыць асноўныя задачы і кірункі яго працы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 снежня ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адкрыўся ўстаноўчы з’езд пісьменнікаў Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.У працы з’езда бяруць удзел...
|
|