Праляскоўскі — міністр інфармацыі, Мальцаў — на Радзе бяспекі
04.12.2009 19:12
—
Новости Общества
|
Прызначэнне Алега Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі можа азначаць падрыхтоўку атакі на незалежныя СМІ. А сілавікоў проста памянялі месцамі. 4 снежня Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. Перастаноўкі тычыліся Рады бяспекі, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў. Непатапляльны Праляскоўскі Уладзіміра Русакевіча на пасадзе міністра інфармацыі замяніў непатапляльны Алег Праляскоўскі. У свой час ён працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, быў галоўным ідэолагам краіны, а пасля быў здэградаваны ў дырэктары З пасады кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Алег Праляскоўскі сыходзіў хоць і не гучна, але са скандалам. За хабарніцтва ў турме аказаўся непасрэдны падначалены і намеснік Праляскоўскага Уладзімір Холад. Хадзіла шмат размоваў, што следам можа адправіцца і ягоны начальнік. Не: Праляскоўскага адправілі ўдзельнічаць у стварэнні «Белай Русі». Напэўна, добра сябе зарэкамендаваў: яго зноў заўважылі наверсе. Нічога добрага незалежным СМІ чакаць ад прызначэння Праляскоўскага не выпадае. Нагадаем толькі, што ў кастрычніку 2007 году гэты чалавек засудзіў «Народную волю» і яе журналістку Марыны Коктыш на 27 мільёнаў рублёў. Для беларускай культуры Праляскоўскі таксама чалавек чужы. Менавіта з ягонай лёгкай рукі з падручнікаў па беларускай літаратуры былі выкінутыя творы Быкава, Арлова, Барадуліна, Гілевіча, «Тутэйшыя» Купалы. «Мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў», — прапаноўваў Праляскоўскі. Мальцава — на Жадобіна, Жадобіна — на Мальцава Нечаканай выглядае ракіроўка Юрыя Жадобіна і Леаніда Мальцава. Першы стаў новым міністрам абароны замест Мальцава, а другі — старшынём Рады бяспекі замест Жадобіна. Лукашэнка не першы раз так тасуе чыноўнікаў. Колькі гадоў назад вось так пасадамі памяняліся генпракурор Міклашэвіч і старшыня Канстытуцыйнага суду Васілевіч. Жадобін пратрымаўся на пасадзе кіраўніка Рады бяспекі толькі паўтара года. Яго прызначылі пасля скандальнай адстаўкі Віктара Шэймана ў ліпені 2008 году. Да гэтага ўраджэнец Днепрапятроўска Жадобін узначальваў службу аховы Лукашэнкі, а пасля год пакіраваў КДБ. На гэтай няпрофільнай для сябе пасадзе Жадобін запомніўся заявамі пра 1767 дэструктыўных элементаў, «чэкісты» за ягоным кіраваннем працавалі на вербоўку апазіцыйнай моладзі. Імя Жадобіна называлі сярод людзей з каманды Уладзіміра Макея і Віктара Лукашэнкі. Тым не менш, яшчэ летам Для танкіста Жадобіна праца міністра абароны не павінна быць складанай, усё ж па спецыяльнасці. Але гэта ўсё адно відавочнае паніжэнне. Леанід Мальцаў найбольш з усіх міністраў знаходзіўся на пасадзе — аж з сакавіка 2001 году. Мальцаў зарэкамендаваў сябе як чалавек, які не ўмешваецца ў «разборкі» групавак ва ўладзе. Ён заўсёды заставаўся падкрэслена нейтральным. За Мальцавым беларускае войска пачало пазбаўляцца савецкай спадчыны. Больш строгай стала адказнасць за «дзедаўшчыну», палепшыліся ўмовы праходжання службы. Тым не менш, пенсійны ўзрост Мальцава можа сведчыць пра тое, што ягоная фігура на пасадзе кіраўніка Рады бяспекі будзе часовай. Кіраўнік справаў — зноў пенсіянер Пенсіянер Мікалай Корбут стаў новым кіраўніком справаў прэзідэнта, ён замяніў Уладзіміра Дамашкевіча. Корбут доўга працаваў міністрам фінансаў. Можа працаваў бы і зараз, каб не хвароба. У лютым летась Корбута разбіў інсульт. Звяртае ўвагу, што сваімі «заўхозамі» Лукашэнка прызначае чыноўнікаў, якім пара на пенсію ці блізка да яе. Так было з Кулічковым, Дамашкевічам, цяпер — Корбутам. Напэўна, асцерагаецца прызначаць маладых і энергічных пасля мадам Жураўковай. Малады міністр эканомікі Міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, напэўна, таксама цяпер сыдзе на заслужаную пенсію. На сваёй пасадзе ён верай і праўдай адслужыў шэсць гадоў. Пераемнікам Зайчанкі стаў Мікалай Снапкоў — адзін з наймаладзейшых у атачэнні Лукашэнкі (40 гадоў). Снапкова ў Мінску заўважылі пасля мінулых парламенцкіх выбараў. Калі намесніка Магілёўскага аблвыканкаму ўзялі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Фантастычны кар’ерны ўзлёт для У Снапкова ідэальная біяграфія сярэдняга беларускага ўрадоўца. Ён скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у Хоцімскім, Горацкім, Мсціслаўскім, Дрыбінскім раёнах. Потым яго павысілі да Магілёва, яшчэ пазней да Мінска. Ва ўрадзе мусіць быць жанчына Нарэшце запоўнілася вакантнае месца міністра працы і сацыяльнай абароны, якое пуставала ад чэрвеня, калі на павышэнне ў Яна доўгі час працавала намеснікам міністра, а яшчэ раней была дырэктаркай адной з мінскіх школ, а таксама кіраўніцай аддзелу адукацыі Фрунзенскага раёну сталіцы. Напэўна, так трэба, каб ва ўрадзе была стабільна адна Нараканняў да працы Дзейкі не было, але ў беларускіх рэаліях не прынята, каб чалавек займаў сваю пасаду вельмі доўга. Адпрацавала Дзейка пяць гадоў — саступі месца свайму намесніку Уладзіміру Палуяну. Зняты з пасады дуаен Мікалай Азаматаў. Войска, такім чынам, заахвоцілі некалькімі значнымі пасадамі. Першы раз за доўгі час. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прызначэнне Алега Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі можа азначаць падрыхтоўку атакі на незалежныя СМІ. А сілавікоў проста памянялі месцамі. 4 снежня Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў.
|
|