Урокі з эпiдэмii грыпу: сiстэма ранняга папярэджвання будзе ўдасканальвацца. 21.by

Урокі з эпiдэмii грыпу: сiстэма ранняга папярэджвання будзе ўдасканальвацца

09.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 9,6 раза быў перавышаны эпiдпарог па захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi ў кантрольных гарадах Беларусi на пiку эпiдэмii 10 лiстапада, а максiмальнае перавышэнне парогавых значэнняў было зарэгiстравана ў гэты дзень у Рэчыцы — у 25,8 раза.

Самая высокая iнтэнсiўнасць эпiдпрацэсу назiралася ў нашай краiне ў першыя два лiстападаўскiя тыднi, а, пачынаючы з трэцяга тыдня лiстапада, захваральнасць пачала паступова змяншацца. Гэта iнфармацыя ўтрымлiваецца ў аналiтычнай даведцы, падрыхтаванай спецыялiстамi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя да Рэспублiканскага санiтарна-эпiдэмiялагiчнага савета Пры Галоўным дзяржаўным санiтарным урачы Рэспублiкi Беларусь.

Трэба патлумачыць, што ў 18 кантрольных гарадах, дзе наладжаны штодзённы манiторынг захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя iнфекцыi, пражывае 53 працэнты ад агульнай колькасцi насельнiцтва Беларусi, таму паказчыкi захваральнасцi ў гэтых гарадах рэперэзентатыўна адлюстроўваюць захваральнасць сярод насельнiцтва краiны ўвогуле. Найбольшы ўзровень захваральнасцi ў гэтым эпiдсезоне быў зарэгiстраваны ў Мiнскай i Гомельскай абласцях, а найменшы — у Гродзенскай i Брэсцкай.

У час максiмальнага ўздыму захваральнасцi спыненне вучэбных заняткаў у школах i раз'яднанне дзяцей дазволiла знiзiць удзельную вагу зваротаў па медыцынскую дапамогу дзяцей з вострымi вiруснымi iнфекцыямi да 36 працэнтаў. Такiм чынам выкананне рэкамендацый Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя аказалася вынiковым. Паводле рэкамендацый СААЗ, найбольшыя перавагi спыненне вучэбнага працэсу ў школах дае, калi закрыццё школ адбываецца на раннiх стадыях эпiдэмiчнага ўздыму (у iдэале — да таго моманту, як захварэе 1 працэнт насельнiцтва). Беларусам у пэўным сэнсе пашанцавала — час пад'ёму захваральнасцi на грып i ВРВІ прыпаў на восеньскiя школьныя канiкулы.

У 2009 годзе правядзенне вакцынацыi супраць грыпу на платнай аснове было арганiзавана ў 164 арганiзацыях аховы здароўя. Усяго прышчэпкамi супраць грыпу былi ахоплены 1 010 632 чалавекi, цi 10,5 працэнта насельнiцтва краiны (у папярэднiм годзе — 7,4 працэнта). За кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту былi прышчэплены 462 497 чалавек, за сродкi мясцовых бюджэтаў — 418 642 чалавекi, за сродкi арганiзацый i прадпрыемстваў — 116 750 чалавек i за кошт уласных сродкаў грамадзян — 12 743 чалавекi.

У параўнаннi з папярэднiм годам колькасць беларусаў, прышчэпленых супраць сезоннага грыпу за сродкi мясцовых бюджэтаў, павялiчылася ў 7,1 раза, за сродкi прадпрыемстваў i арганiзацый — у 2,2 раза i за ўласныя сродкi грамадзян — у 1,8 раза. Найбольш актыўная работа па прыцягненнi сродкаў прадпрыемстваў i арганiзацый для iмунiзацыi работнiкаў супраць грыпу была праведзена ў Мiнску, дзе прышчэпкамi былi ахоплены больш як 49 тысяч чалавек. У рэспублiканскай санэпiдслужбе канстатуюць, што нягледзячы на павелiчэнне аб'ёмаў фiнансавых сродкаў, што выдзяляюцца на закупку грыпознай вакцыны, ахоп прышчэпкамi насельнiцтва застаецца ўсё адно недастатковым. Таму падрыхтоўка да iмунiзацыi насельнiцтва на наступны эпiдсезон павiнна распачынацца ўжо сёння. Мэта — ахапiць у наступным годзе вакцынацыяй не менш як 20 працэнтаў насельнiцтва.

Цяпер закупляецца вакцына супраць пандэмiчнага грыпу на гэты эпiдсезон у аб'ёме 500 тысяч дозаў: прышчэпкамi супраць грыпу А/H1N1 плануецца ахапiць работнiкаў арганiзацый аховы здароўя i работнiкаў жыццёва важных службаў.

У цэлым арганiзацыя i правядзенне супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў у час уздыму захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя iнфекцыi атрымалi станоўчую ацэнку. Удасканалення патрабуе сiстэма ранняга папярэджвання, якая дазваляе выявiць любыя "незвычайныя падзеi" эпiдэмiялагiчнага, клiнiчнага i вiрусалагiчнага характару. Ужо падрыхтаваны праект iнструкцыi па эпiднаглядзе за ВРВI ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi СААЗ, якi прадугледжвае манiторынг за грыпападобнымi захворваннямi i цяжкiмi вострымi рэспiраторнымi iнфекцыямi, у тым лiку пнеўманiямi, з укараненнем у практыку вызначэння iх стандартных выпадкаў. Таксама ў праекце iнструкцыi ўтрымлiваецца алгарытм дзеянняў пры выяўленнi грыпу, выклiканага вiрусам з пандэмiчным патэнцыялам. Беларускiя эпiдэмiёлагi не выключаць новага ўздыму захваральнасцi на ВРВI i грып напрыканцы снежня цi ў студзенi наступнага года. Але якой будзе iнтэнсiўнасць эпiдпрацэсу — цяжка спрагназаваць. Гэта будзе залежаць ад розных фактараў, у тым лiку i ад умоў надвор'я.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 9,6 раза быў перавышаны эпiдпарог па захваральнасцi на вострыя рэспiраторныя вiрусныя iнфекцыi ў кантрольных гарадах Беларусi на пiку эпiдэмii 10 лiстапада, а максiмальнае перавышэнне парогавых значэнняў было зарэгiстравана ў гэты дзень у Рэчыцы — у 25,8 раза.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика