Прэзідэнт Еўрапарламента ахвяраваў прэмію ЕГУ
09.12.2009 09:48
—
Новости Общества
|
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ежы Бузек перадаў прэміюна карысць Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, 8 снежня ў Боне Ежы Бузеку была ўручана прэстыжная прэмія «Staatspreis» федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Спадар Бузек уганараваны прэміяй за ўласныя жыццёвыя дасягненні, таксама сёлетні выбар пераможцы падкрэслівае ролю Еўрапейскага парламента як рухавіка інтэграцыі. Прэмію памерам 25.000 еўра старшыня Еўрапарламента вырашыў перадаць Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту ў Вільні. Каментуючы сваё рашэнне, спадар Бузек сказаў: «Разважаючы пра будучыню і пра тых, хто не мае магчымасці ўдзельнічаць у нашым праекце еўрапейскай інтэграцыі, я прыняў рашэнне ахвяраваць прэміяльную грашовую ўзнагароду Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту ў Вільні». Як гаворыцца ў прэс‑рэлізе, ЕГУ — гэта адзіны незалежны беларускі універсітэт, у якім студэнты з Беларусі могуць вольна выказваць свае думкі і вывучаць такія прадметы, як палітычныя навукі і еўрапейскае права. Асноўная мэта ЕГУ — вяртанне ў Мінск. «Аднак гэта зробіцца магчымым толькі тады, калі ў краіне ажыццявяцца агульныя дэмакратычныя пераўтварэнні», — заявіў прэзідэнт Еўрапарламента. Нагадаем, што сёлета ў кастрычніку падчас свайго візіта ў Вільню Ежы Бузек наведваў ЕГУ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Ежы Бузек перадаў прэміюна карысць Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, 8 снежня ў...
|
|