Бюджэт‑2010: мільярд дэфіцыту
10.12.2009 12:30
—
Новости Общества
|
У сераду Палата прадстаўнікоў прыняла праект бюджэту на 2010 год у першым чытынні, прадстаўлены міністрам фінансаў Андрэем Харкаўцом. Згодна з праектам, наступны год краіна пражыве ў мінус. Прыбыткі бюджэту чакаюцца ў памеры 53 трлн рублёў, а выдаткі — 55,7 трлн рублёў. Дэфіцыт складзе каля мільярда даляраў. Краіна аптымістаў Беларусь будзе трымацца перспектыўнага плану развіцця. Прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі абяцаў прадставіць Лукашэнку два шляхі развіцця эканомікі — збалансаваны і фантастычны. Лепей за ўсё іх характарызуюць паказчыкі росту ВУП: пры першым ён складаў 2—3%, пры другім — 10—11%. Урэшце, паміж двух варыянтаў быў абраны трэці, яшчэ больш фантастычны. Рост ВУП запланаваны ў памеры 12%. Зрэшты, і на гэты год чакаўся ўпэўнены пад’ём. У выніку за 10 месяцаў года ВУП упаў на 1%… Падатковая рэформа пойдзе ўверх Галоўная рэформа, якая прымеркаваная на 1 студзеня 2010 года, закранае падатковую сістэму. З Новага года адбудзецца павелічэнне стаўкі падатку на дададзеную вартасць з 18% да 20%. Размовы пра павелічэнне ПДВ ажно да 22% хадзілі яшчэ ўлетку. Тады прэм’ер Сідорскі і банкір Пракаповіч праінфармавалі пра гэта Міжнародны валютны фонд і атрымалі ўхвалу. Увосень у МВФ адправіўся чарговы ліст, дзе планаваная стаўка павялічвалася толькі да 21%. Не ўсе прадстаўнікі ўлады падтрымліваюць рэформу — напрыклад, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Леанід Анфімаў заяўляў, што праводзіць эканамічныя эксперыменты немэтазгодна. Цяпер да ідэі зноў вярнуліся, няхай і палавінчата. Разам з тым будуць адмененыя некаторыя падаткі. Знікнуць мясцовыя падаткі на продаж, падаткі на продаж аўтатранспартных сродкаў і збор за карыстанне паркоўкамі. Мінфін выстаўляе ўладу альтруістамі — загадкавым чынам за кошт рэформы бюджэт недаатрымае 225 мільёнаў даляраў. Перавага ПДВ у лёгкасці збору. Ад яго, у адрозненне ад іншых падаткаў, схавацца амаль нерэальна. Падатак уніфікаваны і дае пастаянны прыбытак бюджэту ў больш чым 150 краінах свету. Найбольш адчувальны ўдар у выніку будзе нанесены па малым бізнэсе, які мае вялікую долю дададзенай вартасці. Раней прадпрыемствы выплачвалі падатак з продажу, атрымаўшы грошы ад пакупнікоў. Цяпер прыйдзецца плаціць дзяржаве яшчэ да таго, як тавар трапіць на рынак. Кампаніям давядзецца шукаць дадатковыя абаротныя сродкі. У выніку цэны могуць вырасці. Падатак на дададзеную вартасць у розных краінах Польшча — 22% Не пабагацеем, але і не збяднеем Заробкі ў 2010 г. будуць спрабаваць утрымацца на цяперашнім узроўні. Іх павелічэнне павінна скласці 8%, на столькі ж прагназуецца і інфляцыя. Выдаткі на сацыяльныя патрэбы грамадства вырастуць на 15% у рублёвым выражэнні. Пры гэтым у даляравым выражэнні яны зменшацца прыкладна на 20%. На адукацыю будзе выдзелена 7,6 трлн. рублёў. На ахову здароўя — 5,6 трыльёна. Надыходзіць час аддаваць пазыкі. На абслугоўванне дзяржаўнага доўгу ў 2010 годзе выдаткоўваецца амаль паўмільярда даляраў. Летась было на 36% менш. Урад спадзяецца, што парламентарыі паспеюць прыняць дакумент да канца года. Мяркуецца, што ў першым чытанні праект будзе разгледжаны 9 снежня, а праз дзень — у другім. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду Палата прадстаўнікоў прыняла праект бюджэту на 2010 год у першым чытынні, прадстаўлены міністрам фінансаў Андрэем Харкаўцом. Згодна з праектам, наступны год краіна пражыве ў мінус. |
|