У акцыі ў Мінску, прысвечанай Дню правоў чалавека, узялі ўдзел шэсць чалавек
10.12.2009 22:58
—
Новости Общества
|
Акцыя ў цэнтры Мінска, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, прайшла без затрыманняў. 10 снежня прыкладна ў 18.00 шэсць чалавек выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы каля знака нулявога кіламетра. Яны трымалі плакаты «Мы не быдла, у нас ёсць правы» і «Правы ёсць там, дзе за іх змагаюцца». Праз хвіліну да прысутных падышоў супрацоўнік міліцыі ў форме і праз мегафон некалькі разоў папярэдзіў, што іх дзеянні незаконныя і могуць пацягнуць за сабой адказнасць. Аднак маладыя людзі на папярэджанні не рэагавалі. Прастаяўшы з плакатамі прыкладна 15 хвілін, яны разышліся. Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў. За яе ходам назіралі людзі ў цывільным, здымалі акцыю на відэакамеру, аднак не ўмешваліся. Акцыя была арганізавана маладзёжнай структурай Аб"яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя ў цэнтры Мінска, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, прайшла без затрыманняў.10 снежня прыкладна ў 18.00 шэсць чалавек выстраіліся на Кастрычніцкай...
|
|