На жаночых плячах трымаецца. 21.by

На жаночых плячах трымаецца

11.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хоць нядаўна быў у Гарадку ў камандзiроўцы па iншых справах, абавязковым палiчыў зазiрнуць у мясцовае спажывецкае таварыства. Прайшоўся па розных кабiнетах ды калiдорах — практычна ўсюды “жаночае насельнiцтва”. Зрэшты, такi малюнак тыповы i ў iншых рэгiёнах. Нават сама назва структуры “спажыўкааперацыя” – жаночага роду. I гэта навяло на думку паразважаць менавiта на такую вузкую тэму.

Дык вось, у сiстэме Гарадоцкага райспажыўтаварыства занята каля 600 спецыялiстаў самага разнастайнага профiлю. Удзельная вага прыгожага полу складае 77 % з гакам. Практычна ўся сiстэма гандлю, грамадскага харчавання i большасць “начальнiцкiх крэслаў” таксама за iмi. А моцнаму полу аддаецца прыярытэт у такiх структурах, як прамысловасць, будаўнiцтва i транспарт.

За мiнулае пяцiгоддзе змянiлася некалькi кiраўнiкоў райспажыўтаварыства. Раней галоўную пасаду займалi мужчыны, а цяпер старшынёй праўлення абрана Наталля Палюховiч. Сустрэцца i пагутарыць з ёй не атрымалася, бо знаходзiлася ў камандзiроўцы. Таму тлумачэннi давала намеснiк старшынi праўлення па кадрах i iдэалагiчнай рабоце Зоя Дабравольская.

Па яе словах, прыемнай з’явай у рабоце з кадрамi кааперацыi сёння можна лiчыць прыкметнае амаладжэнне калектыву. Гэта зусiм не азначае, што ўсiх пагалоўна старых ды сiвых трэба спiсваць “ у архiў”. Якраз разумныя суадносiны больш сталых i вопытных прафесiяналаў з моладдзю прыносяць i лепшы вынiк. Пакуль што ў раённай спажыўкааперацыi ўдзельная вага моладзi ва ўзросце да 31 года ад агульнай колькасцi працуючых складае 28,4 %, альбо 159 спецыялiстаў. Толькi сёлета калектыў папоўнiўся амаль на два дзесяткi маладых спецыялiстаў – выпускнiкоў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, а таксама мясцовай установы адукацыi “Гарадоцкi дзяржаўны прафесiйна-тэхнiчны каледж iмя Дарошчан-кi”. Райспажыўтаварыства з’яўляецца базавым прадпрыемствам для каледжа. Большасць навучэнцаў па спецыяльнасцi “гандлёвая справа” працаўладкоўваюцца пасля вучобы на розных прадпрыемствах каапе-рацыi раёна.

Аднак кiраўнiцтва райспажыўтаварыства не задавальняе сённяшняя сiтуацыя з замацаваннем кадраў, асаблiва ў сельскай мясцовасцi. Не сакрэт, што кааперацыя адчувае недахоп кадраў прадаўцоў у вёсках. Праблема гэта, як кажуць, з барадой. Перш за ўсё маладыя спецыялiсты дрэнна замацоўваюцца з-за недастаткова развiтай сацыяльнай iнфраструктуры ў вёсцы, не вельмi прыстойнай заработнай платы, што стварае не надта камфортны псiхалагiчны клiмат. Ёсць сэнс, лiчаць у райспажыўтаварыстве, прыраўноўваць кадры спажыўкааперацыi да выпускнiкоў сельскагаспадарчых навучальных устаноў па стварэннi iм роўных умоў з iншымi спецыялiстамi АПК.

Але не толькi кадры нiжэйшага звяна ў полi кантролю кiраўнiцтва. Цяпер па мэтавым накiраваннi толькi на дзённай форме навучання займаюцца 8 студэнтаў у вышэйшых навучальных установах, трое – у каледжах Бел-спажыўсаюза, i некалькi маладых людзей атрымлiваюць прафесiйна-тэхнiчную адукацыю. А яшчэ два дзесяткi гарадоцкiх кааператараў завочна займаюцца ў ВНУ i каледжах. Асобы з так званага кадравага рэестра праходзяць праз курсы павышэння квалiфiкацыi ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Ёсць i такая форма работы па стварэннi зацiкаўленасцi моладзi да спажывецкай кааперацыi. Праўленне райспажыўтаварыства трымае на кантролi план мерапрыемстваў па прафарыентацыi. Згодна з iм самыя аўтарытэтныя члены праўлення i галоўныя спецыя-лiсты наведваюць школы райцэнтра i сельскiя школы. Там створаны куткi прафарыентацыi з ухiлам дзейнасцi Белспажыўсаюза i мясцовага спажывецкага таварыства. У кожную школу (у Гарадоцкiм раёне 14 сярэднiх i 7 базавых) рэгулярна дастаўляюцца iнфармацыйныя матэрыялы аб навучальных установах Белспажыўсаюза, правiлах прыёму ў iх.

Пошук новых форм i метадаў замацавання кадраў працягваецца. Моладзi, напрыклад, даспадобы прыйшлося, што з сёлетняга года вучоба на стацыянары ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных установах не толькi залiчваецца ў стаж работы, але i гарантуе надбаўку да асноўнага аклада ад 5 i болей працэнтаў. Кантрактная надбаўка таксама ўстанаўлiваецца ад 20 % i вышэй. Для працуючых у сельскай мясцовасцi маладых спецыялiстаў за кошт райспажыўтаварыства аплачваецца праезд да месца работы. Усё гэта спрыяе таму, што хоць пакуль у кааперацыi пераважваюць жанчыны, але павялiчваецца колькасць i юнакоў, якiя жадаюць звязаць з ёй свой лёс.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сiстэме Гарадоцкага райспажыўтаварыства занята каля 600 спецыялiстаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика