Ярмошына не вітае вялікую колькасць кандыдатаў у прэзідэнты. 21.by

Ярмошына не вітае вялікую колькасць кандыдатаў у прэзідэнты

11.12.2009 21:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Я не чакаю, што на чарговых прэзідэнцкіх выбарах будзе шмат кандыдатаў»,

— заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы 11 снежня на пытанні журналістаў.

Яна паведаміла, што ў 1994 годзе з 19 прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты было зарэгістравана шэсць, у 2001 годзе — чатыры з 26, у 2006 годзе — чатыры з дзевяці.

«Не думаю, што нешта зменіцца за апошні год і кандыдатаў стане больш», — сказала Ярмошына.

Пры гэтым яна адзначыла, што «не вітала б вялікую колькасць кандыдатаў». «Спадзяюся, менш у параўнанні з мінулымі кампаніямі іх не стане. Але калі іх будзе шмат, насельніцтву будзе цяжэй арыентавацца ў іх адрозненнях. Гэта створыць напружаную сітуацыю ў краіне», — лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Ярмошына таксама падкрэсліла, што большая колькасць прэтэндэнтаў наўрад ці зможа пераадолець бар’ер у 100 тыс. сабраных подпісаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я не чакаю, што на чарговых прэзідэнцкіх выбарах будзе шмат кандыдатаў»,— заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы 11 снежня на пытанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика