Мiншчына 10 снежня
11.12.2009 22:52
—
Новости Общества
|
Надвор'е «псуе» дарожную абстаноўку Толькі за апошнія суткі ў краіне зарэгістравалі больш за паўсотні здарэнняў. У ДТЗ на Міншчыне адзін чалавек загінуў, пяцёра – паранены. На аўтадарозе Мінск-Магілёў кіроўца грузавіка выехаў на сустрэчную і сутыкныўся з іншым аўто. Вадзіцель загінуў на месцы. Расслабіцца аўтааматарам надвор'е не дазволіць і ў бліжэйшы час. Выхадныя абяцаюць быць марознымі і снежнымі. Таму кіроўцам рэкамендуюць выбіраць бяспечную хуткасць і быць асабліва ўважлівымі.
Прафілактыку дзіцячага траўматызму абмеркавалі супрацоўнікі ДАІ вобласці на адмысловым семінары ў Мар'інай Горцы Удзельнікам мерапрыемства прэзентавалі адукацыйныя фільмы і самыя апошнія метадычныя распрацоўкі. Прафесійная размова не абыйшлася і без «моманту ўрачыстасці». Падарункі і дыпломы ад вартавых дарожнага парадку атрымалі пераможцы творчых конкурсаў і віктарын.
Шэрагі дружыннікаў растуць у вобласці Толькі побач з аўтаінспектарамі дзяжурствы нясуць больш за паўтысячы чалавек. Свае атрады — у кожным раёне вобласці. Моладзь і кіроўцы са стажам працуюць не за грошы, а за ідэю! Праўда, бонусы «дарожнай варты» усё ж ёсць. Найбольш актыўных дружыннікаў матэрыяльна заахвочваюць на месцы асноўнай працы. Наваселле ў спецыялістаў Пухавіцкага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Амаль 7 год сацыяльныя службы туліліся ў «чужых» памяшканнях. Рэканструкцыя новага будынка доўжылася паўгода. На усё пайшло каля мільярда рублёў. Цяпер у кожнага спецыяліста — уласны кабінет, сучасна аснашчаны. Што адразу ж адбілася на хуткасці і якасці абслугоўвання.
Адсвяткаваць Новы год і Каляды запрашаюць тураператары сталічнай вобласці Прапановы ёсць у кожнага раёна. Актыўны адпачынак на горных лыжах і санках, навагодні вечар у аграсядзібе ці шоу– у рэстаране. З'явіцца на Міншчыне і свая рэзідэнцыя Дзеда Мароза — у Налібоцкай пушчы. Мемарыяльную дошку ў гонар вядомага мастака Нікадзіма Сілівановіча установяць на Вілейшчыне Усталююць яе на малой радзіме майстра – у вёсцы Цынцавічы Любанскага сельсавета. Нарадзіўся творца 25 снежня 1834 года. Менавіта яго рукамі распісаны Ісакіеўскі сабор у Пецярбургу. Памяць пра славутага земляка ўвекавечаць па ініцыятыве мясцовых краязнаўцаў. Грошы на устаноўку мемарыяла выдзелілі з бюджэту. Працу па добраўпарадкаванні ўзяў на сябе мясцовы сельгаскааператыў. Паводле задумак, памятная мясціна стане адной з кропак новага турыстычнага маршрута.
10 снежня - сусветны дзень футбола Гісторыя сучаснага беларускага футбола налічвае 19 сезонаў. І хоць Нацыянальная зборная Беларусі сваіх прыхільнікаў асаблівымі поспехамі не радуе, у нас ёсць свае «футбольныя брэнды». Гонар Барысава і ўсёй Міншчыны — барысаўскі клуб БАТЭ, які вырваўся ў эліту сусветнага футбола. Да слова, штогод усё больш каманд сталічнага рэгіёна паказваюць стабільную і яскравую гульню. Сёлета гучна пра сябе заявіў і футбольны клуб «Рудзенск» з Пухавіцкага раёна. Гульцы на працягу апошніх 5 месяцаў з годнасцю змагаліся за пуцёўку ў 1-ю лігу i дасягнулі мэты. Перамаглі «Гарадзею» з Нясвіжскага раёна. Наперадзе ў «рудзенцаў» — трэніроўкі. Камандзе першага дывізіёну чэмпіянату краіны не да адпачынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор'е «псуе» дарожную абстаноўкуТолькі за апошнія суткі ў краіне зарэгістравалі больш за паўсотні здарэнняў.У ДТЗ на Міншчыне адзін чалавек загінуў, пяцёра –...
|
|