Казахстан адхрысціўся ад затрыманага ў Бангкоку самалёта
14.12.2009 10:32
—
Новости Общества
|
Кіраўнік камітэта грамадзянскай авіяцыі Міністэрства транспарту Казахстана Радыльбек Адзімолда заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Астане, што самалёт, затрыманы ў аэрапорце Бангкока са зброяй на борце, належыць адной з грузінскіх авіякампаній. «Мы па сваёй лініі праверылі: самалёт належыць Грузіі, раней ён знаходзіўся ў рэестры Казахстана, але 7 кастрычніка 2009 г. быў прададзены грузінскай авіякампаніі і выведзены з рэестра Казахстана». Паводле яго звестак, члены экіпажу затрыманага судна маюць казахстанскае грамадзянства. «Экіпаж — наш , ‑‑ прызнаў Адзімолда. Самалёт Іл‑76 (бартавы нумар 4L‑AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётам і пераноснымі зенітна‑ракетнымі комплексамі, быў затрыманы 12 снежня пасля дагляду ў аэрапорце Дон Мыанг ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі. Членам экіпажу прад’яўленыя абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі, паведамленні ілжывай інфармацыі аб характары грузу і спробе нелегальна правезці зброю праз тэрыторыю Тайланда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней ён належаў Казахстану, але 7 кастрычніка быў прададзены Грузіі.
|
|