Дзяржкантроль возьмецца за СТА. 21.by

Дзяржкантроль возьмецца за СТА

17.12.2009 11:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Станцыі тэхабслугоўвання дапускаюць буйныя парушэнні заканадаўства. Пра гэта ў сераду заявіў журналістам старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць.

Паводле слоў Зянона Ломаця, цяпер КДК праводзіць масавыя праверкі ў сферы паслуг па рамонту аўтатранспарту і рэалізацыі запасных частак. Такія мерапрыемствы будуць прадоўжаны і ў 2010 годзе. Старшыня КДК падкрэсліў, што будзе даваць дазволы на правядзенне аператыўных праверак у гэтай сферы паслуг, «паколькі тут неабходна навесці парадак».

На некаторых СТА выяўлены масавыя парушэнні. Яны працуюць без сертыфікатаў, ліцэнзій, неабходнага сучаснага абсталявання. Часта ў брудных непрыстасаваных памяшканнях малатком і ключом рамантуюць імпартныя аўтамабілі.

Ёсць парушэнні і ў прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках запчасткамі да аўтамабіляў. «Кантралёры прыходзяць на рынкі правяраць такіх прадаўцоў, але тыя, каб пазбегнуць сустрэч, зачыняюць кіёскі, а то і зусім пакідаюць свае месцы з адкрытымі прылаўкамі. Гэта ж пра нешта сведчыць. Тут трэба прымяняць жорсткія меры», — рэзюмаваў старшыня КДК.

Ён таксама адзначыў недапушчальнасць выкарыстання непраўдзівай інфармацыі аднаго суб’екта гаспадарання аб другім з мэтай выжыць канкурэнта. «Калі ёсць нейкія парушэнні ў суб’екта, мы зможам іх выявіць і навесці парадак. Але хаджэння адзін за адным не будзе. Будуць аб’ектыўныя праверкі», — падкрэсліў Зянон Ломаць. Калі ў каардынацыйным плане няма праверак гэтага суб’екта гаспадарання, то іх і не будзе. «Мы не будзем садзейнічаць рэалізацыі чыіхсьці шкурных інтарэсаў», — сказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станцыі тэхабслугоўвання дапускаюць буйныя парушэнні заканадаўства. Пра гэта ў сераду заявіў журналістам старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика