Чарговая адстаўка Навумава
18.12.2009 12:13
—
Новости Общества
|
Уладзімір Навумаў вырашыў сысці з пасады старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння на пазачарговым пасяджэнні выканкама ФХРБ. Уладзімір Навумаў паведаміў, што ў хуткім часе будзе працаўладкоўвацца за межамі Беларусі, таму не зможа надаваць хакею дастаткова часу. Удзельнікі пасяджэння выканкама вырашылі правесці справаздачна‑выбарную канферэнцыю ФХРБ 21 студзеня 2010 г., на якой і будзе абраны кіраўнік хакейнай федэрацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Навумаў вырашыў сысці з пасады старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь.
|
|